Перайсьці да зьместу

Тэафаніс Гекас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэафаніс Гекас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 траўня 1980(1980-05-23)[1][2][3] (46 гадоў)
Рост 179 см
Вага 76 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2001 АЭЛ Лярыса 61 (16)
2001—2005 Калітэя[d] 100 (44)
2005—2007 Панатынаікос 41 (23)
2006—2007 → Бохум 32 (20)
2007—2010 Баер Левэркузэн 50 (13)
2009 → Портсмут 1 (0)
2010 → Гэрта 17 (6)
2010—2012 Айнтрахт Франкфурт 48 (23)
2012 Самсунспор 11 (8)
2012 Левантэ 4 (0)
2013 Акхісар Бэледыеспор 15 (12)
2013—2014 Коньяспор 24 (13)
2014—2015 Акхісар Бэледыеспор 24 (12)
2015 Эскішэхірспор 10 (5)
2016—2017 Сіён 30 (13)
2017 Сывасспор 10 (2)
Зборныя
2005—2014 Грэцыя 78 (24)
Трэнэрскія клюбы
2021—2022 Панэяліяс[d]
2022 Акхісар Бэледыеспор
2023 Дарыджа Генчлербірлігі[d]
2023—2024 A.O. Tilikratis Lefkadas[d]

Тэафаніс Гекас (па-грэцку: Θεοφάνης Γκέκας; нар. 23 траўня 1980 году, Лярыса, Грэцыя) — грэцкі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Грэцыі. Ён быў найлепшым бамбардзірам Грэцкай лігі й Бундэсьлігі, а таксама найлепшым бамбардзірам кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году ў эўрапейскай зоне.

Выступленьні ў Грэцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Тэафаніс Гекас пачаў сваю футбольную кар’еру ў клюбе другога грэцкага дывізіёна «АЕЛ 1964». Пасьля трох гадоў праведзеных там сэзонаў, ён перайшоў у «Калітэю» летам 2001 году. У першым сэзоне Гекаса ў форме «Калітэі», каманда выйшла ў першы грэцкі дывізіён. Тэафаніс забіў 30 мячоў у 37 матчах другога дывізіёна.

Гекас працягваў забіваць галы, такім чынам зацікавіў сабой топ-клюбы Грэцыі. Пасьля забітых 32 мячоў у 73 матчах ён перайшоў у «Панатынаікос» узімку 2005 году. У сваім новым клюбе Гекас стаў найлепшым бамбардзірам грэцкага чэмпіянату ў 2005 годзе, забіўшы 17 мячоў. У сэзоне 2005—2006 гадоў Гекас у складзе «Панатынаікоса» дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў. Увесну 2006 году «Бохум» пачаў цікавіцца Гекасам, але «Панатынаікос» жадаў атрымаць за за яго 1,5 мільёна эўра, што не задавальняла нямецкі клюб.

Аднак летам 2006 году «Панатынаікос» набыў грэцкага нападніка з «ПАОК» Дымітрыса Сальпінгідыса, што й стала адной з прычынаў, чаму Гекас ня здолеў падоўжыць свой кантракт. Як частка гэтай зьдзелкі, Гекас павінен быў перайсьці ў «ПАОК», але ён адмовіўся. «Бохум» прапанаваў за Гекаса 700 тысячаў эўра ў канцы сэзону пры ўмове што каманда зможа вярнуцца ў Бундэсьлігу.

Выступленьні ў Нямеччыне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У сэзоне 2006—2007 гадоў Гекас у складзе «Бохума» змагаўся за выжываньне каманды ў Бундэсьлізе. За гэты кароткі час Тэафаніс стаў зоркай у камандзе, найлепшым бамбардзірам чэмпіянату й улюбёнцам фанатаў, якія называлі яго «грэцкім богам».

У красавіку 2007 года «Бохум» паведаміў аб жаданьні Гекаса гуляць за «Баер» у наступным сэзоне. У «Баеры» Гекас атрымліваў 2 млн эўра ў год, што ў 4 разы перавышала ягоны заробак у «Бохуме». Узімку 2009 года Тэафаніс быў арэндаваны ангельскім клюбам «Портсмут»[4], за які згуляў усяго адзін матч у Прэм’ер-лізе.

У 2012 годзе Гекас перайшоў у клюб турэцкай Cупэрлігі «Самсунспор»[5]. Кошт трансфэру склаў каля 1 млн эўра. Дэбютаваў у матчы супраць «Трабзанспора», дзе ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 0:4. У наступным матчы супраць «Ардуспора» адзначыўся пераможным дублем. Праз два тыдні Гекас стварыў сэнсацыю, аформіўшы хет-трык у матчы супраць дзеючага чэмпіёна «Фэнэрбахчэ»[6]. Пасьля заканчэньня сэзона скасаваў пагадненьне з-за таго, што каманда вылецела з эліты.

У жніўні 2012 году перайшоў у склад гішпанскага клюбу «Левантэ»[7].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дэбют Гекаса за зборную Грэцыі адбыўся ў сакавіку 2005 году, у пераможным матчы супраць зборнай Альбаніі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету.

  1. ↑ Theofanis Gekas // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ Theofanis Gekas // FBref (анг.)
  3. ↑ Fanis Gekas // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ↑ «Pompey sign striker Gekas on loan». BBC Sport.
  5. ↑ «Gekas moves to Turkey's Samsunspor». ekathimerini.com.
  6. ↑ «Derbi öncesi, Sirtaki bozgunu!». Ajansspor.com.
  7. ↑ «Gekas, un relevo para Koné». El Mundo.es.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]