Дэні Ўэлбэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дэні Ўэлбэк
Дэні Ўэлбэк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 лістапада 1990 (27 гадоў)
Манчэстэр, Ангельшчына
Рост 185 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2014
2010
2010—2011
2014—
Манчэстэр Юнайтэд
Прэстан Норт Энд
Сандэрлэнд
Арсэнал
90 (20)
8 (2)
26 (6)
80 (15)
Зборныя
2011— Ангельшчына 39 (16)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 чэрвеня 2018.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 чэрвеня 2018.

Дэніел Ніі Тэкі Мэнса Ўэлбэк (па-ангельску: Daniel Nii Tackie Mensah Welbeck; нарадзіўся 26 лістапада 1990 году, Манчэстэр, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. З-за росту й стылю гульні яго часьцяком параўноўваюць з такімі форвардамі як Эманюэль Адэбаёр і Нванква Кану[2].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ўэлбэк нарадзіўся ў Манчэстэры ў сям’і эмігрантаў з Ганы[3]. Яшчэ ў шасьцігадовым узросьце ён быў заўважаны скаўтамі «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. У сэзоне 2005—2006 гадоў перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд». Ягоны дэбютны матч за моладзевы склад «Юнайтэд» адбыўся 8 красавіка 2006 году ў матчы моладзевага чэмпіянату супраць «Сандэрлэнду». У наступным матчы ён выйшаў на замену, а ў астатніх двух гульнях сэзону заставаўся на лаўцы запасных. Ўэлбэк выступаў на высокім узроўні, незважаючы на тое, што быў адным з самых маладых гульцоў у складзе.

Сэзон 2007—2008 гадоў ён пачаў у моладзевай камандзе, але неўзабаве быў пераведзены ў рэзэрвовую каманду «Манчэстэр Юнайтэд», дзе, у асноўным, выходзіў на замену. Затым, у студзені 2008 году, ён быў выкліканы разам з камандай у Саудаўскую Арабію, каб згуляць у разьвітальным матчы Самі аль-Джабэра з клюбу «Аль-Хіляль». У матчы, які адбыўся 21 студзеня 2008 году Ўэлбэк выйшаў на замену Андэрсану на 65-й хвіліне.

25 студзеня 2008 году сэр Алекс Фэрг’юсан паведаміў, што Ўэлбэк атрымае сталы нумар у асноўнай камандзе на сэзон 2008—2009 гадоў[5]. 9 лютага 2008 году на перадматчавай канфэрэнцыі перад гульнёй супраць «Манчэстэр Сіці» Фэрг’юсан сказаў, што Ўэлбэк будзе ўключаны ў склад на матч, але дэбютаваць у Дэні не атрымалася. Дэбют за асноўны склад адбыўся 23 верасьня 2008 году, калі Дэні выйшаў на поле ў стартавым складзе на матч трэцяга раўнду Кубка лігі супраць «Мідлзбра».

11 сьнежня 2009 году Дэні падпісаў новы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» да чэрвеня 2013 году[6]. 2 верасьня 2014 году Ўэлбэк далучыўся да лёнданскага «Арсэналу», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт з кананірамі за 16 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Пераход адбыўся пасьля таго, як у «Манчэстэр Юнайтэд» прыйшоў калюмбійскі нападнік Радамэль Фалькао, што значна ўзмацніла канкурэнцыю паміж гульцамі нападу ў клюбе.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За асноўную зборную Ангельшчыны Дэні дэбютаваў 29 сакавіка 2011 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы. Першы гол за зборную забіў у пятай гульні ў браму зборнай Бэльгіі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манчэстэр Юнайтэд

«Арсэнал»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дэні Ўэлбэксховішча мультымэдыйных матэрыялаў