Уляф Мэльбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уляф Мэльбэрг
Уляф Мэльбэрг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 верасьня 1977 (42 гады)
Амнэгэрад, Швэцыя
Рост 189 см
Вага 82 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1997
1997—1998
1998—2001
2001—2008
2008—2009
2009—2012
2012—2013
2013—2014
Дэгерфорс
АІК
Расінг
Астан Віла
Ювэнтус
Алімпіякос Пірэй
Вільярэал
Капэнгаген
47 (0)
17 (0)
98 (0)
232 (8)
27 (2)
70 (9)
29 (2)
22 (3)
Зборныя
2000—2012 Швэцыя 117 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Эрык Уляф Мэльбэрг (па-швэдзку: Erik Olof Mellberg; нарадзіўся 3 верасьня 1977 году, Амнэгэрад, Швэцыя) — былы швэдзкі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Швэцыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэльбэрг пачынаў гуляць у мясцовай камандзе «Гульспонг», адкуль быў запрошаны ў клюб вышэйшага дывізіёну «Дэгерфорс». Пасьля вылету «Дэгерфорсу» з вышэйшага дывізіёну Мэльбэрг перайшоў у АІК. За упэўненай гульнёй у швэдзкай лізе рушыла ўсьлед запрашэньне ў гішпанскую Ля Лігу, у клюб «Расінг» Сантандэр, дзе ён адразу стаў асноўным гульцом.

Мэльбэргам цікавіліся «Барсэлёна» й «Валенсія», аднак ён аддаў перавагу перайсьці ў «Астан Вілу». У бірмінггэмскім клюбе ён стаў капітанам каманды й быў ім на працягу 3 гадоў. У сэзоне 2002—2003 гадоў адыграў без заменаў усе 38 матчаў «Астан Вілы» ў Прэм’ер-лізе[1]. У апошнім сэзоне ён быў пераведзены са звыклай пазыцыі цэнтральнага абаронцы на правы флянг.

У студзені 2008 году падпісаў папярэдні 3-гадовы кантракт зь «Ювэнтусам». У турынскі клюб Мэльбэрг перайшоў пасьля сэзону 2007—2008 гадоў паводле правіла Босмана. У складзе «Ювэнтусу» ўпершыню выступіў у Лізе чэмпіёнаў, гуляў у матчах групавога этапу й 1/8 фіналу гэтага турніру.

У чэрвені 2009 года перайшоў у «Алімпіякос», кантракт зь якім разьлічаны на 3 гады, сума трансфэру склала 2,5 млн эўра[2].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэльбэрг удзельнічаў ува многіх чэмпіянатах сьвету й Эўропы ў складзе зборнай Швэцыі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

АІК

«Алімпіякос» Пірэй

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Уляфа й ягонай сяброўцы Караліны Кіль ёсьць два дзіця, дачка Сага (нар. 2002) й сын Ён (нар. 2006). У 2013 годзе пара афіцыйна склала шлюб.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Уляф Мэльбэргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў