Перайсьці да зьместу

Эндзі Кэрал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эндзі Кэрал
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 студзеня 1989(1989-01-06)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост 193 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дагенгэм энд Рэдбрыдж[d]
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2011 Ньюкасл Юнайтэд 80 (31)
2007—2008 Прэстан Норт Энд 11 (1)
2011—2013 Лівэрпул 44 (6)
2012—2013 Ўэст Гэм Юнайтэд 24 (7)
2013—2019 Ўэст Гэм Юнайтэд 102 (26)
2019—2021 Ньюкасл Юнайтэд 37 (1)
2021—2022 Рэдынг 8 (2)
2022 Ўэст Бромўіч Альбіён 15 (3)
2022—2023 Рэдынг 32 (9)
2023—2024 Ам’ен 32 (4)
2024—2025 Бардо 21 (11)
2025—4 Дагенгэм энд Рэдбрыдж[d] 1 (0)
Зборныя
2007—2008 Ангельшчына (да 19)[d] 8 (4)
2009—2010 Ангельшчына (да 21)[d] 5 (2)
2010—2012 Ангельшчына 9 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 верасьня 2025.

Эндру Томас «Эндзі» Кэрал (па-ангельску: Andrew Thomas «Andy» Carroll; нар. 6 студзеня 1989 году, Гейтсгэд, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік клюбу «Дагенгэм энд Рэдбрыдж». Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Эндру на момант свайго пераходу ў «Лівэрпул» зьяўляўся самым дарагім ангельскім футбалістам пасьля таго, як быў набыты лівэрпулаўскай камандай у «Ньюкасл Юнайтэд» за £35 млн 31 студзеня 2011 году[5]. Кэрал зьяўляўся васьмым самым дарагім футбалістам у гісторыі, а таксама другім самым дарагім гульцом у брытанскім футболе пасьля Фэрнанда Торэса, які пераехаў зь «Лівэрпулу» ў «Чэлсі» за 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у той жа дзень калі Кэрал падпісаў кантракт зь «Лівэрпулам».

  1. Andy Carroll // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Andy Carroll // FBref (анг.)
  3. Andrew Carroll // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. https://www.transfermarkt.com/andy-carroll/profil/spieler/48066
  5. Lyon, Sam (1.02.2011). «Transfer deadline day as it happened». BBC Sport.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]