Перайсьці да зьместу

Алан Дзагоеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алан Дзагоеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1990(1990-06-17)[1] (35 гадоў)
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007 Крылы Саветаў 39 (7)
2008—2022 ЦСКА Масква 282 (55)
2022—2023 Рубін Казань 20 (3)
2023 Лямія 2 (0)
Зборныя
2008—2018 Расея 59 (9)
2009—2013 Расея (да 21)[d] 3 (1)

Алан Дзагоеў (па-расейску: Алан Дзагоев, па-асэтынску: Алан Зæгъойты; нар. 17 чэрвеня 1990 году, Бяслан, СССР) — колішні расейскі футбаліст асэтынскага паходжаньня, паўабаронца нацыянальнай зборнай Расеі.

Алан Дзагоеў зь дзяцінства цікавіўся футболам, ён «выходзіў на палянку каля дома й ганяў мяч»[2].

У сярэдзіне лістапада 2007 году Дзагоеў перайшоў у маскоўскі ЦСКА. За ЦСКА дэбютаваў 27 студзеня 2008 году ў рамках розыгрышу Кубка Першага канала ў матчы супраць данецкага «Шахтару», выйшаўшы на замену на 78 хвіліне гульні[3]. 26 красавіка 2008 году дэбютаваў у складзе армейцаў у выязным матчы 7-га тура супраць клюбу «Луч-Энэргія». 11 траўня таго ж году ў сваім першым матчы ў асноўным складзе армейскага клюбу ў хатнім паядынку 10-га тура з «Хімкамі» Алан забіў свой ​​першы гол і аддаў 2 галявыя перадачы. Стаў адным з 16 футбалістаў, каму атрымалася забіць у 17 гадоў у вышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. Яму было на той момант 17 гадоў 329 дзён.

29 верасьня 2008 году Алан Дзагоеў атрымаў першы выклік у нацыянальную зборную[4].

ЦСКА:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]