Глен Джонсан
| Глен Джонсан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 23 жніўня 1984[1][2][3][…] (41 год)
| |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | скрайні абаронца, абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2003 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 15 (0) |
| 2002 | → Мілўол | 8 (0) |
| 2003—2007 | Чэлсі | 41 (3) |
| 2006—2007 | → Портсмут | 26 (0) |
| 2007—2009 | Портсмут | 58 (4) |
| 2009—2015 | Лівэрпул | 160 (8) |
| 2015—2018 | Сток Сіці | 57 (0) |
| Зборныя | ||
| 2003—2006 | Ангельшчына (да 21)[d] | 14 (0) |
| 2003—2014 | Ангельшчына | 54 (1) |
Глен Маклаўд Купэр Джонсан (па-ангельску: Glen McLeod Cooper Johnson; нар. 23 жніўня 1984 году, Лёндан, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, абаронца. Мае выступы за нацыянальную зборную Ангельшчыны. Выступае на пазыцыі правага крайняга абаронцы, таксама можа згуляць на левым флянзе й у паўабароне.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Ўэст Гэм Юнайтэд»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выпускнік акадэміі «Ўэст Гэм Юнайтэд» падпісаў свой першы кантракт летам 2001 году, і быў уключаны ў заяўку пад нумарам 23. Сэзон 2001—2002 гадоў правёў у рэзэрвовай камандзе, так і не прабіўшыся ў аснову. Восеньню 2002 году Джонсан адправіўся ў арэнду да лютага ворагу малатабойцаў, «Мілўолу», за які згуляў 8 матчаў. Дэбют у Прэм’ер-Лізе адбыўся 22 студзеня 2003 году, калі «Ўэст Гэм Юнайтэд» саступіў «Чарлтану»[4].
«Чэлсі»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джонсан прыйшоў у клюб амаль адначасова з новым уладальнікам клюбу, Раманам Абрамовічам, які выклаў за яго 6 мільёнаў фунтаў. Глен дэбютаваў за «сініх» у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, у першым матчы супраць славацкай «Жыліны», у матчы ў адказ забіў свой першы гол за «Чэлсі».
«Портсмут»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У апошні дзень лета 2007 году Джонсан падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Портсмутам». Як лічыцца, трансфэр склаў 4 мільёны фунтаў.
«Лівэрпул»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]13 чэрвеня кіраўніцтва «Портсмута» пацьвердзіла, што Джонсан, мабыць, пяройдзе ў клюб узроўнем вышэй, то бок у «Чэлсі», «Лівэрпул» ці «Манчэстэр Сіці». 16 чэрвеня «Портсмут» узгадніў пераход зь «Лівэрпулам», а 18 чэрвеня — з «Чэлсі», выбар пакінулі за гульцом. 22 чэрвеня «Лівэрпул» паведаміў, што заключыў кантракт з Джонсанам[5]. Як лічыцца, трансфэр склаў 17 мільёнаў фунтаў, 7 зь якіх «Портсмут» быў павінен за Пітэра Краўча.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джонсан быў выкліканы ў зборную Ангельшчыны й дэбютаваў у ёй 18 лістапада 2003 году, замяніўшы ў матчы з датчанамі Гэры Нэвіла.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2005
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2005
«Портсмут»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2008
«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Glen Johnson // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Glen Johnson // FBref (анг.)
- ^ а б в GLEN JOHNSON // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Charlton 4-2 West Ham. BBC
- ^ Reds agree Johnson deal. liverpoolfc.tv
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікім Лёндане
- Нарадзіліся ў Лёндане
- Футбалісты клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Мілўол» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Портсмут»
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты клюбу «Сток Сіці»
- Футбалісты зборнай Ангельшчыны
- Ангельцы афрыканскага паходжаньня
- Ангельскія футбалісты