Перайсьці да зьместу

Мікаэль Крон-Дэлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікаэль Крон-Дэлі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1983(1983-06-06)[1][2][3][…] (42 гады)
Рост 170 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006 РКК Ваальвэйк 48 (2)
2006—2008 Аякс 4 (0)
2007 Спарта Ратэрдам 12 (1)
2008—2012 Брэнбю 122 (26)
2012—2015 Сэльта 101 (3)
2015—2018 Сэвільля 42 (2)
2018—2019 Дэпартыва Ля-Каруньня 25 (0)
Зборныя
2000—2001 Данія (да 19)[d] 5 (0)
2002—2004 Данія (да 20)[d] 10 (4)
2004—2006 Данія (да 21)[d] 8 (2)
2006—2018 Данія 62 (6)

Мікаэль Крон-Дэлі (па-дацку: Michael Krohn-Dehli; нар. 6 чэрвеня 1983 году, Капэнгаген, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў за нацыянальную зборную Даніі. Акрамя паўабароны мог згуляць і на пазыцыі ўінгера.

Мікаэль Крон-Дэлі пачаў сваю футбольную кар’еру ў моладзевым клубе «Русэнгёй», ён таксама выступаў за моладзевыя склады клюбаў «Відоўрэ» й «Брэнбю». У 2002 годзе Крон-Дэлі адправіўся ў футбольную акадэмію нідэрляндзкага «Аяксу» з Амстэрдаму. У 2004 годзе Мікаэль быў аддадзены ў арэнду ў клюб «РКК Ваальвэйк». У ягоным складзе дацкі паўабаронца правёў 48 матчаў і забіў 2 мячы.

У 2006 годзе Крон-Дэлі вярнуўся ў «Аякс». У камандзе Мікаэль дэбютаваў 17 верасьня ў матчы супраць «Роды», які скончыўся перамогай «Аяксу» зь лікам 2:0[4]. У чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзону 2006—2007 гадоў Крон-Дэлі выйшаў яшчэ ў двух матчах, 3 сьнежня супраць «Вілем II» выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне матчу, які скончыўся пераканаўчай перамогай «Аяксу» 6:0, а таксама 17 сьнежня ў матчы супраць «Эксэльсіёру», выйшаўшы на замену на 64-й хвіліне, «Аякса» тады перамог зь лікам 3:1.

Другую палову сэзону Мікаэль правёў у арэндзе ў ратэрдамскім клюбе «Спарта». За «Спарту» Крон-Дэлі дэбютаваў 4 лютага 2007 году выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Роды», які скончыўся зь лікам 2:2. Усяго за «Спарту» Мікаэль адыграў 12 матчаў, а таксама забіў мяч у матчы 17 сакавіка 2007 году супраць «АДО Дэн Гааг», Крон-Дэлі вызначыўся на 77-й хвіліне, а ягоны клюб перамог зь лікам 4:2.

Пасьля вяртаньня ў «Аякс» Крон-Дэлі згуляў усяго адзін матч у чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзона 2007—2008 гадоў. 29 жніўня 2008 году Мікаэль падпісаў кантракт з дацкім «Брэнбю»[5]. Дэбют Крон-Дэлі за «Брэнбю» адбыўся 31 жніўня ў матчы чэмпіянату Даніі супраць «Капэнгагену», які скончыўся перамогай «Брэнбю» 1:0. Свой першы гол за «Брэнбю» Мікаэль забіў 18 верасьня 2008 году ў матчы Кубка УЭФА супраць нарвэскага «Русэнборгу», але гэта не дапамагло клюбу пазьбегнуць паразы зь лікам 2:1.

21 жніўня 2012 году было абвешчана, што Крон-Дэлі далучыцца да «Сэльты» пасьля сканчэньня мэдычнага абсьледаваньня[6].

Міжнародныя выступы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Даніі Крон-Дэлі дэбютаваў 11 кастрычніка 2006 году ў матчы кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2008 году супраць зборнай Ліхтэнштайну, які скончыўся перамогай датчанаў зь лікам 4:0. Далей ён не гуляў за зборную яшчэ 2 гады, пакуль не заняў месца левага нападніка замест траўмаванага Мартына Ёргенсэна восеньню 2008 году. На Чэмпіянаце Эўропы 2012 году стаў аўтарам першага гола зборнай Даніі, дзякуючы якому гульцы дацкай зборнай атрымалі першую з 1967 году перамогу над зборнай Нідэрляндаў.

«Аякс»:

«Сэвільля»:

  1. ^ а б в Michael Krohn-Dehli // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Michael Krohn-Dehli // FBref (анг.)
  3. ^ а б в MICHAEL KROHN-DEHLI // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Roda JC — Ajax 0:2(недаступная спасылка). Voetbal International.
  5. ^ Ajax transfereert Krohn-Dehli. AFC Ajax.
  6. ^ Krohn-Dehli completes Spanish medical. bold.dk

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]