Рафаэль ван дэр Ваарт
| Рафаэль ван дэр Ваарт | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 лютага 1983[1][2][3] (43 гады) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2005 | Аякс | 117 (52) |
| 2005—2008 | Гамбург | 74 (30) |
| 2008—2010 | Рэал Мадрыд | 58 (11) |
| 2010—2012 | Тотэнгэм Готспур | 63 (24) |
| 2012—2015 | Гамбург | 78 (16) |
| 2015—2016 | Рэал Бэтыс | 7 (0) |
| 2016—2018 | Міт’юлян | 17 (2) |
| 2018 | Эсб’ерг | 3 (0) |
| Зборныя | ||
| 1999—2000 | Нідэрлянды (да 19)[d] | 8 (2) |
| 2000—2001 | Нідэрлянды (да 21)[d] | 4 (2) |
| 2001—2013 | Нідэрлянды | 109 (25) |
Рафаэль Фэрдынанд ван дэр Ваарт (па-нідэрляндзку: Rafael Ferdinand van der Vaart; нар. 11 лютага 1983 году, Гээмскерк, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Выхаванец футбольнай школы амстэрдамскага «Аяксу». Адрозьніваецца высокім майстэрствам выкананьня штрафных удараў і добрай тэхнікай. За зборную гуляў на Эўра-2004, чэмпіянаце сьвету 2006 году, Эўра-2008 і на чэмпіянаце сьвету 2010 году, дзе Нідэрлянды занялі другое месца.
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Аякс»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У дзесяць гадоў Рафаэль ван дэр Ваарт трапіў на прагляд у амстэрдамскую школу аднаго з наймацнейшых клюбаў краіны, «Аякс». Ягоныя здольнасьці зрабілі ўражаньне на трэнэраў дзіцячай каманды, і маладога футбаліста прынялі ў школу. У сямнаццаць гадоў Рафаэль дэбютаваў за галоўную каманду «Аяксу» ў нічыйным (1:1) матчы з «Дэн Босхам» у сэзоне 1999—2000 гадоў. Хоць ён гуляў са стараннасьцю, дэманструючы добрую тэхніку, на поле ў тым сэзоне ён больш не выходзіў.
У сэзоне 2001—2002 гадоў ван дэр Ваарт павінен быў стаць адным зь лідэраў каманды, аднак ён атрымаў сур’ёзнае пашкоджаньне мэніска, якое запатрабавала апэрацыі й працяглай рэабілітацыі.
«Гамбург»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ван дэр Ваарт нечакана для ўсіх перайшоў у «Гамбург» 1 ліпеня 2005 году. Меркавалася, што ён папоўніць склад аднаго зь вядучых клюбаў Эўропы, да ліку якіх «Гамбург» на той момант ня ставіўся — магчымымі кандыдатамі на перамогу ў барацьбе за маладога й пэрспэктыўнага паўабаронцы лічыліся «Барсэлёна», мадрыдзкі «Рэал» і «Манчэстэр Юнайтэд».
«Рэал Мадрыд»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]5 жніўня 2008 году ён падпісаў з клюбам «Рэал Мадрыд» пяцігадовы кантракт, сума трансфэру склала больш за 15 млн эўра[4]. 14 верасьня Рафаэль дэбютаваў у гішпанскай Прымэры й адзначыўся забітым голам у матчы супраць «Нумансіі».
«Тотэнгэм Готспур»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]31 жніўня 2010 году Рафаэль ван дэр Ваарт быў падпісаны ангельскай камандай «Тотэнгэм Готспур».
Вяртаньне ў «Гамбург»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]31 жніўня 2012 году ван дэр Ваарт вярнуўся ў свой былы клюб «Гамбург»[5].
Зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рафаэль ван дэр Варта дэбютаваў за нацыянальную зборную Нідэрляндаў у матчы з камандай Андоры 6 кастрычніка 2001 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аякс:
- Чэмпіён Нідэрляндаў (2): 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2002
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2002
Рэал:
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2008
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рафаэль ёсьць сынам гішпанкі й нідэрлянца. 10 чэрвеня 2005 году Рафаэль ажаніўся на Сыльвіі Мэйс, нідэрляндзкай акторцы й тэлевядучай. 27 траўня 2006 году ў іх нарадзілася першае дзіця, сын Даміян Рафаэль. Сыльвія нядрэнна валодае футбольным мячом, але пачала сваю кар’еру як топ-мадэль[6].
Ван дэр Ваарт зьяўляецца прыхільнікам дартсу, ён нават наведваў прафэсійны турнір па гэтай гульні[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Rafael van der Vaart // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ RAFAEL VAN DER VAART // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Rafael van der Vaart // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Реал» подтвердил приобретение ван дер Варта. Чемпионат.ру.
- ↑ «VDV heading back to Hamburg». Sky Sports.
- ↑ Сильвия, супруга ван дер Варта, с футбольным мячом. lifesports.ru
- ↑ Ван дер Варт: я неплохо играю в дартс. Чемпионат.ру.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Нідэрляндах
- Футбалісты клюбу «Аякс» Амстэрдам
- Футбалісты клюбу «Гамбург»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Тотэнгэм Готспур»
- Футбалісты клюбу «Рэал Бэтыс» Сэвільля
- Футбалісты клюбу «Міт’юлян» Гэрнінг
- Футбалісты клюбу «Эсб’ерг»
- Футбалісты зборнай Нідэрляндаў
- Нідэрляндзкія футбалісты