Антоніё Касана
| Антоніё Касана | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 ліпеня 1982[1][2][3] (43 гады) | |
| Рост | 175 см[4] | |
| Вага | 84 кг[5] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2001 | Бары[d] | 48 (6) |
| 2001—2006 | Рома | 118 (39) |
| 2006—2008 | Рэал Мадрыд | 19 (2) |
| 2007—2008 | → Сампдорыя | 22 (10) |
| 2008—2011 | Сампдорыя | 74 (25) |
| 2011—2012 | Мілян | 33 (7) |
| 2012—2013 | Інтэрнацыянале | 28 (7) |
| 2013—2015 | Парма | 53 (17) |
| 2015—2016 | Сампдорыя | 24 (2) |
| 2017 | Вэрона | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 1998 | Італія (да 15)[d] | 9 (2) |
| 1998 | Італія (да 16)[d] | 2 (0) |
| 1999 | Італія (да 18)[d] | 2 (0) |
| 2000 | Італія (да 20)[d] | 8 (2) |
| 2000—2002 | Італія (да 21)[d] | 9 (3) |
| 2003—2014 | Італія | 39 (10) |
Антоніё Касана (па-італьянску: Antonio Cassano; нар. 12 ліпеня 1982 году, Бары, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Выхаванец футбольнай школы «Бары». Касана называюць гульцом, які майстэрскі валодае мячом, а таксама мае добры футбольны зрок[6].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Бары»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касана дэбютаваў у Сэрыі А сэзону 1999—2000 гадоў 11 сьнежня 1999 году ў выязным матчы 13-га туру супраць «Леччэ». Ужо ў наступным туры, 18 сьнежня 1999 году, на хатнім стадыёне «Сан-Ніколя» забіў пераможны гол у браму «Інтэру», адкрыўшы рахунак сваім мячам у Сэрыі А.
«Рома»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2001 годзе нападнік перайшоў у «Рому», якая была на той момант чэмпіёнам Італіі. Сума трансфэру склала 28 млн эўра[7]. Свой першы гол за новую каманду ў чэмпіянаце краіны Касана забіў у 18 туры ў браму клюбу «Вэрона». Нягледзячы на добрую гульню й высокую рэзультатыўнасьць, Касана ніяк ня мог рэалізаваць свой талент цалкам. У гэтым яму перашкаджаў ягоны свавольны характар. Гулец праславіўся сталымі скандаламі з трэнэрамі й кіраўніцтвам клюбу[7].
«Рэал»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2006 годзе пасьля працяглых спрэчак аб падпісаньні новага кантракту, Касана быў прададзены ў «Рэал», дзе Касана ўступіў у адкрыты канфлікт з Фабіё Капэля, зь якім у яго склаліся дрэнныя адносіны яшчэ з часоў іхнага сумеснага знаходжаньня ў «Роме»[7]. Капэля сьцьвярджаў, што гулец мае праблемы зь лішняй вагой і знаходзіцца ў дрэннай фізычнай форме.
«Сампдорыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У 2007 годзе Касана аддалі ў арэнду «Сампдорыі». На радзіме футбаліст атрымаў дадатковую матывацыю. Ягоная гульня стала паходзіць на гульню пяцігадовай даўнасьці. Касана не канфліктаваў з кіраўніцтвам клюбу, спраўна забіваў і стаў улюбёнцам генуэскіх заўзятараў. У 2008 годзе «Сампдорыя» выкупіла правы на футбаліста.
У пачатку сэзону 2010—2011 гадоў чэмпіянату Італіі, паміж Касана й прэзыдэнтам «Сампдорыі» Рыкарда Гаронэ адбыўся канфлікт у сувязі з тым, што форвард адмовіўся наведаць дабрачынны абед, які зладзіў кіраўнік каманды[7]. Пасьля гэтага Касана быў адхілены ад трэніровак і перастаў трапляць у заяўку на матчы.
«Мілян»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]3 студзеня 2011 году Касана падпісаў кантракт зь «Мілянам» да 2014 году[8][9]. 6 студзеня 2011 году Касана дэбютаваў у складзе «Міляну» ў выязным матчы супраць «Кальляры» й зрабіў галявы пас на Родні Страсэра, пасьля якога быў забіты адзіны ў матчы гол[10].
29 кастрычніка 2011 году Антоніё адчуў сябе дрэнна, знаходзячыся на борце самалёта, якім вяртаўся пасьля матчу «Міляну» з «Ромай», у прыватнасьці ў яго рэзка паўсталі праблемы са зрокам, прамовай і рухам[11]. Па прыбыцьці ў аэрапорт футбаліст быў перапраўлены ў шпіталь[12], дзе ў яго выявіліся праблемы з сэрцам. 4 лістапада Антоніё быў пасьпяхова праапэраваны ў Міляне прафэсарам Марыё Кармінацьці[13]. Тэрмін аднаўленьня футбаліста быў пастаўлены ў 6 месяцаў. У красавіку лекары дазволілі Касана вярнуцца ў футбол[14]. 7 красавіка Антоніё выйшаў на замену на 83 хвіліне матчу супраць «Фіярэнтыны».
«Інтэр»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]21 жніўня 2012 году, было пацьверджана, што «Мілян» і «Інтэр» дасягнулі пагадненьня па абмене Джампаолё Пацыні й Касана, з кампэнсацыйнай сумай каля 7 млн эўра на карысьць нэрадзуры[15]. У той жа дзень Касана прайшоў «Інтэр» мэдычны агляд[16].
«Парма»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]3 ліпеня 2013 году Касана падпісаў пагадненьне з «Пармай» тэрмінам на тры гады, дзе ўзяў сабе 99 нумар. На афіцыйнай прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай прэзэнтацыі Антоніё ў якасьці новага гульца «Пармы», нападнік прызнаўся, што пакінуў мілянскі клюб з-за новага галоўнага трэнэра каманды Вальтэра Маццары, пад кіраўніцтвам якога ён трэніраваўся яшчэ ў «Сампдорыі». 26 студзеня 2015 году Касана скасаваў свой кантракт з клюбам, што дазволіла яму стаць вольным агентам.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касана правёў дэбютны матч за зборную ў лістападзе 2003 году, у матчы супраць зборнай Польшчы. У складзе зборнай Італіі гуляў на Эўра-2004 і Эўра-2008, але на трыюмфальны для італьянцаў чэмпіянат сьвету 2006 году гулец не патрапіў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Рома»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2001
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2007
«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Antonio Cassano // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ ANTONIO CASSANO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Antonio Cassano // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Сампдорыя — 1946.
- ↑ Cassano riparte dall’Entella, allenamenti da lunedì (італ.) — Genova: Blue Media S.r.l., 1886. — ISSN 1594-4395; 1722-7704
- ↑ «Player Profile». ESPN Soccernet.
- 1 2 3 4 Возвращение трудного ребёнка. championat.ru
- ↑ «Милан» официально объявил о подписании Кассано. championat.ru
- ↑ Ufficiale: Antonio Cassano al Milan a titolo definitivo. Sampdoria.it
- ↑ Голевой пас Кассано помог «Милану» дожать «Кальяри». championat.ru
- ↑ Галлиани: уверен, что Кассано полностью восстановится. championat.com
- ↑ Кассано был отправлен в больницу после возвращения в Милан из Рима. championat.com
- ↑ Операция на сердце Кассано прошла успешно. championat.com
- ↑ Кассано разрешено вернуться в большой футбол. championat.com
- ↑ «AC Milan and Inter agree terms over Pazzini-Cassano swap». goal.com
- ↑ «Cassano passes Inter medical, says club doctor». goal.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Міляну»
- Статыстыка на EPSN Soccernet
- Профіль на Sports.ru
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Бары
- Футбалісты клюбу «Бары»
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Сампдорыя» Генуя
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Парма»
- Футбалісты клюбу «Эляс» Вэрона
- Футбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія футбалісты