Перайсьці да зьместу

Кеплер Лавэран Ліма Фэрэйра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кеплер Лавэран Ліма Фэрэйра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 лютага 1983(1983-02-26)[1][2] (43 гады)
Рост 188 см
Вага 81 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002 Марытыму Б[d] 14 (1)
2002—2004 Марытыму 63 (3)
2004—2007 Порту 64 (6)
2007—2017 Рэал Мадрыд 290 (13)
2017—2019 Бэшыкташ 33 (5)
2019—2024 Порту 132 (7)
Зборныя
2007—2024 Партугалія 141 (8)

Кеплер Лавэран Ліма Фэрэйра, больш вядомы як Пэпі (па-партугальску: Képler Laveran Lima Ferreira (Pepe); нар. 26 лютага 1983 году, Масэё, Бразылія) — колішні партугальскі футбаліст бразыльскага паходжаньня, абаронца. Шмат гадоў абараняў колеры нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

Пэпі зьяўляецца выхаванцам бразыльскага футболу. 18-гадовым юнаком перабраўся ў Партугалію, дзе дэбютаваў у дарослым футболе ў 2001 годзе выступамі за каманду клюбу «Марытыму» з вострава Мадэйра. Ужо з наступнага году стаў асноўным гульцом каманды. Правёў у «Марытыму» тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу клюбу «Порту», да складу якога далучыўся ў 2004 годзе. Згуляў за клюб з Порту наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Порту» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час двойчы выйграваў чэмпіянаты краіны й розыгрышы нацыянальнага кубка. У 2004 годзе стаў у складзе «Порту» ўладальнікам Міжкантынэнтальнага кубка.

Да складу мадрыдзкага «Рэалу» далучыўся ў 2007 годзе.

У жніўні 2007 году атрымаў грамадзянства Партугаліі й тым жа месяцам быў упершыню выкліканы ў зборную Партугаліі. Разам са зборнай браў удзел у шматлікіх міжнарожных спаборніцтвах.

«Порту»:

«Рэал»:

Партугалія:

  1. Pepe // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Képler Laveran Lima Ferreira // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]