Вацлаў Піларж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вацлаў Піларж
Vaclav Pilar Euro 2012.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1988(1988-10-13)[1] (31 год)
Хлумец-над-Цыдлінаў, Градэц-Кралавэ, Усходнечэскі край, Чэская СР, Чэхаславаччына
Рост 169 см
Вага 69 кг
Пазыцыя ўінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Сыгма
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2012
2011—2012
2012—2015
2013—2014
2014—2015
2015—2018
2018
2018—
Градэц Кралавэ
Вікторыя Пльзень (арэнда)
Вольфсбург
Фрайбург (арэнда)
Вікторыя Пльзень (арэнда)
Вікторыя Пльзень
Слован Лібэрэц (арэнда)
Сыгма
64 (12)
25 (7)
0 (0)
6 (0)
28 (4)
10 (1)
5 (0)
27 (1)
Зборныя
2011—2015 Чэхія 22 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лютага 2020.

Вацлаў Піларж (па-чэску: Václav Pilař; нарадзіўся 13 кастрычніка 1988 году, Хлумец-над-Цыдлінаў, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Сыгма» і былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Піларж зьяўляецца выхаванцам чэскага клюбу «Градэц Кралавэ». Ён дэбютаваў за «Градэц» у сэзоне 2006—2007 гадоў. У сэзоне 2009—2010 гадоў Вацлаў зрабіў значны ўнёсак выхад каманды ў Гамбрынус Лігу, забіўшы 10 галоў. У сэзоне 2011—2012 гадоў ён перайшоў на правах арэнды ў клюб «Вікторыя» (Пльзень)[2].

Пасьля адмовы падпісваць кантракт зь «Вікторыяй», у лістападзе 2011 году Піларж падпісаў кантракт з «Вольфсбургам»[3]. У студзені 2012 году было абвешчана, што Вацлаў далучыцца да «Вольфсбургу» летам, але застанецца ў Чэхіі напярэдадні чэмпіянату Эўропы 2012 году[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вацлаў выступаў за юнацкую й моладзевую каманду Чэхіі. 4 чэрвеня 2011 году ён дэбютаваў за нацыянальную зборную Чэхіі ў матчы супраць зборнай Пэру. Свой першы гол за зборную забіў у першым матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Расеі[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вацлаў Піларжсховішча мультымэдыйных матэрыялаў