Златан Ібрагімавіч
| Златан Ібрагімавіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 кастрычніка 1981[1][2][3][…] (44 гады) | |
| Рост | 195 см[5] | |
| Вага | 95 кг[5] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2001 | Мальмё | 40 (16) |
| 2000—2004 | Аякс | 74 (35) |
| 2004—2006 | Ювэнтус | 70 (23) |
| 2006—2009 | Інтэрнацыянале | 88 (57) |
| 2009—2010 | Барсэлёна | 29 (16) |
| 2010—2012 | Мілян | 61 (42) |
| 2012—2016 | Пары Сэн-Жэрмэн | 122 (113) |
| 2016—2018 | Манчэстэр Юнайтэд | 33 (17) |
| 2018—2019 | Лос-Анджэлес Гэлаксі | 56 (52) |
| 2020—2023 | Мілян | 64 (34) |
| Зборныя | ||
| 2001—2023 | Швэцыя | 122 (62) |
Зла́тан Ібрагі́мавіч (па-басьнійску: Zlatan Ibrahimović; нар. 3 кастрычніка 1981 году, Мальмё, Швэцыя) — колішні швэдзкі футбаліст басьнійскага паходжаньня, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Швэцыі, у якой быў капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных гульцоў сьвету свайго часу[6]. Ібрагімавіч зрабіў больш за 100 выступаў за зборную Швэцыі, а таксама ёсьць найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швэцыю на чэмпіянатах сьвету і Эўропы.
Златана параўноўваюць з былым нідэрляндзкім гульцом Марка ван Бастэнам. Швэдзкі гулец быў адным з найлепшых нападнікаў сьвету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакаленьня[7][8]. Ягоны ўражлівы гол церазь сябе ў матчы за зборную Швэцыі супраць зборнай Ангельшчыны атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол году[9]. У сьнежні 2014 году швэдзкая газэта Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым швэдзкім спартоўцам усіх часоў пасьля Б’ёрна Борга[10].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распачаў кар’еру ў родным горадзе Мальмё. У 2004 годзе пачаў гуляць за Ювэнтус і адразу трапіў у намінацыю на брыльянтавы мяч як найлепшы гулец сьвету[11].
У сьнежні 2019 году кантракт Златана Ібрагімавіча з Лос-Анджэлес Гэлаксі скончыўся[12]. Напрыканцы 2019 году падпісаў кантракт зь Мілянам да канца сэзона з магчымасьцю працягу яшчэ на год[13].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2002, 2004
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў па футболе: 2002
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў па футболе: 2003
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2005, 2006
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Супэркубка Італіі па футболе: 2006, 2008
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі па футболе: 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2009,
- Пераможца клюбнага чэмпіяната сьвету: 2009
«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі: 2011, 2022
- Уладальнік Супэркубка Італіі па футболе: 2011
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Францыі: 2015, 2016
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013, 2014, 2015
«Манчэстэр Юнайтэд»
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2016
- Пераможца Лігі Эўропы УЭФА: 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Zlatan Ibrahimovic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Zlatan Ibrahimovic // Enciclopèdia de l'esport català (кат.) — Grup Enciclopèdia, 2012.
- ^ а б в Zlatan Ibrahimović // FBref (анг.)
- ^ а б Ibrahimovic, Zlatan // Sveriges befolkning 2000 (шв.) — Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
- ^ а б в г https://www.acmilan.com/en/teams/men-first-team/players/zlatan-ibrahimovic/biography
- ^ World's Highest Paid Footballer's Revealed Архіўная копія ад 3 чэрвеня 2011 г.
- ^ Zlatan Ibrahimovic: From teenage outcast to world great. BBC Sport
- ^ Papin: Ibrahimovic is like Van Basten Архіўная копія ад 25 сьнежня 2013 г.
- ^ Zlatan wins FIFA's goal of the year award for unbelievable bicycle kick against England. Daily Mail
- ^ Zlatan Ibrahimovic: Striker fumes as Borg is top sporting Swede. BBC Sport
- ^ Лучшие футболисты 2004 года. Российская газета
- ^ Златан Ибрагимович снова будет играть за "Милан"
- ^ Ибрагимович вернулся в «Милан». СПОРТ.TUT.BY
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Златан Ібрагімавіч у Інстаграме
Златан Ібрагімавіч у X- Профіль на афіцыйным сайце «Міляну» (анг.)
- Статыстыка на ESPN
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Швэцыі
- Футбалісты клюбу «Мальмё»
- Футбалісты клюбу «Аякс» Амстэрдам
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Лос-Анджэлес Гэлаксі»
- Футбалісты зборнай Швэцыі
- Швэдзкія футбалісты