Перайсьці да зьместу

Элдэр Паштыга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Элдэр Паштыга
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 жніўня 1982(1982-08-02)[1][2][3] (43 гады)
Рост 182 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2001 Порту Б[d]
2001—2003 Порту 58 (22)
2003—2004 Тотэнгэм Готспур 19 (1)
2004—2008 Порту 54 (15)
2006 Сэнт-Эт’ен 16 (2)
2008 Панатынаікос 14 (2)
2008—2011 Спортынг Лісабон 71 (12)
2011—2013 Рэал Сарагоса 70 (23)
2013—2014 Валенсія 15 (3)
2014 Ляцыё 5 (0)
2014—2015 Дэпартыва Ля-Каруньня 14 (1)
2015—2016 АТК[d] 1 (2)
2016 Рыю Аві 10 (5)
2016 АТК[d] 11 (2)
Зборныя
2000 Партугалія (да 17)[d] 6 (1)
2001 Партугалія (да 20)[d] 6 (2)
2001—2003 Партугалія (да 21)[d] 16 (12)
2003—2014 Партугалія 71 (27)

Элдэр Мануэл Маркеш Паштыга (па-партугальску: Hélder Manuel Marques Postiga; нарадзіўся 2 жніўня 1982 году, Віла-ду-Кондзі, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Партугаліі. Пасьля пачатку прафэсійнай кар’еры ў Порту, Паштыга гуляў за клюбы Ангельшчыны, Францыі, Грэцыі й Гішпаніі.

Першапачаткова Паштыга займаўся ў клюбе «Варзым», але ў 16 гадоў перайшоў у футбольную акадэмію «Порту», дзе й працягнуў разьвівацца, пакуль не дасягнуў рэзэрвовай каманды клюбу. Пасьля прходу ў клюб Жузэ Маўрыньню ў якасьці галоўнага трэнэра Паштыга стаў сапраўднай зоркай партугальскага клюбу разам з Дэрлеем. Пасьля перамогі ў партугальскім чэмпіянаце ў 2003 годзе Паштыга пераехаў у клюб ангельскай Прэм’ер-лігі «Тотэнгэм Готспур» за 9 млн эўра[4]. Аднак Элдэр ня здолеў адаптавацца да ангальскага стылю гульні, забіўшы толькі два галы за клюб. Паштыга затым вярнуўся ў «Порту» паводле пагадненьні па абмену яго на Пэдру Мэндэша, нападнік быў ацэнены ў 7,5 млн эўра[5]. Новы трэнэр Віктар Фэрнандэш уключыў яго ў склад каманды на чэмпіянат Партугаліі 2004—2005 гадоў, аднак Элдэр правёў яго няўдала.

1 чэрвеня 2008 году было абвешчана, што Паштыга пераходзіць у лісабонскі «Спортынг», падпісаўшы трохгадовы кантракт, як паведамлялася, сума трансфэру склала 2,5 млн эўра[6]. 31 жніўня 2011 году ў апошні дзень трансфэрнага вакна Паштыга пакінуў «Спортынг», падпісаўшы кантракт кантракт з гішпанскім «Рэал Сарагоса» за 1 млн эўра[7]. 8 жніўня 2013 году Паштыга далучыўся да «Валенсіі» за 2,6 млн фунтаў стэрлінгаў, замяніўшы, такім чынам, Рабэрта Сальдада, які сышоў у ангельскі «Тотэнгэм Готспур»[8]. 1 верасьня, толькі ў трэцім матчы сэзону, ён забіў свае першыя 2 галы за клюб у гульні супраць «Барсэлёны», але валенсійцы трывалі паразу ў гэтым хатнім матчы зь лікам 2:3[9].

Элдэр выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі з 2003 году. Неаднаразовы абараняў колеры нацыянальнай каманды ў буйных міжнародных турнірах.

«Порту»:

«Спортынг»:

АТК:

Партугалія:

  1. ^ а б в Hélder Postiga // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в HELDER POSTIGA manuel marques // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Hélder Manuel Marques Postiga // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Tottenham turn to Postiga. uefa.com
  5. ^ Postiga back at Porto. uefa.com
  6. ^ Postiga leaves Porto for Sporting. uefa.com
  7. ^ «Sporting sell Postiga and Yannick». PortuGOAL
  8. ^ Valencia bring in Postiga from Zaragoza. UEFA.com.
  9. ^ Messi magic earns Barca win. ESPN FC.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]