Хэсус Навас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Хэсус Навас
Хэсус Навас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 лістапада 1985 (32 гады)
Лёс-Палясыёс-і-Вільляфранка, Гішпанія
Рост 170 см
Вага 60 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сэвільля
Нумар 16
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2013
2013—2017
2017—
Сэвільля
Манчэстэр Сіці
Сэвільля
285 (23)
123 (4)
4 (1)
Зборныя
2009— Гішпанія 35 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 верасьня 2017.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
6 сакавіка 2014.

Хэсус Навас Гансалес (па-гішпанску: Jesús Navas González; нарадзіўся 21 лістапада 1985 году, Лёс-Палясыёс-і-Вільяфранка, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Сэвільля» й нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету па футболе 2010 году й чэмпіён Эўропы 2012 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мясцовы выхаванец зьявіўся ў аснове «Сэвільлі» ўжо ў 17 гадоў, практычна адначасова са сваім старэйшым братам Маркам. У сэзоне 2004—2005 гадоў Хэсус ужо стаў рэгулярным гульцом асновы, правёў 23 матчы й двойчы забіў. Гульня маладога паўабаронцы стала падставай для заключэньня зь ім у траўні 2005 году новага пяцігадовага пагадненьня. У далейшым ён стаў адным з асноўных гульцоў каманды, паўдзельнічаў у перамозе двух Кубкаў УЭФА. У сэзоне 2007—2008 гадоў Навас згуляў 50 гульняў ва ўсіх турнірах і запісаў на свой рахунак 5 галоў.

Навас пакутуе ад крайняй формы прыхільнасьці да родных месцаў[1]. Часам настальгія паўабаронцы станавілася гэткай моцнай, што ён пакідаў месца збораў, калі яны знаходзіліся занадта далёка ад Сэвільлі. Нягледзячы на тое, што падобны псыхічны стан відавочна можа быць па душы фанатам клюбу, Навас імкнецца зь ім змагацца, дзеля чаго нават пагадзіўся ў выніку адправіцца з камандай у турнэ па ЗША.

3 чэрвеня 2013 году, пасьля спэкуляцыяў наконт захаваньня гульца ў складзе «Сэвільлі», гішпанскі клюб пацьвердзіў на сваім афіцыйным сайце, што Хэсус пакідае клюб з разьлікам на далучэньне да ангельсскага клюбу «Манчэстэр Сіці»[2]. Сума трансфэру, як паведамлялася, ацэньвалася ў 14,9 млн фунатў стэрлінгаў[3]. Разам з Хэсус у клюб зь Вялікабрытаніі таксама перйашоў ягоны партнэр нападнік Альвара Нэгрэда.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Гішпаніі Хэсус дэбютаваў 14 лістапада 2009 году ў пераможным хатнім матчы ў Мадрыдзе супраць зборнай Аргентыны (2:1).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэвільля

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гішпанія

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Хэсус Навассховішча мультымэдыйных матэрыялаў