Ёргас Карагуніс
| Ёргас Карагуніс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 сакавіка 1977[1][2][3][…] (49 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1996—2003 | Панатынаікос | 118 (25) |
| 1996—1998 | → Апалён Сьмірніс | 55 (9) |
| 2003—2005 | Інтэрнацыянале | 21 (0) |
| 2005—2007 | Бэнфіка | 45 (3) |
| 2007—2012 | Панатынаікос | 133 (16) |
| 2012—2014 | Фулгэм | 39 (1) |
| Зборныя | ||
| 1996—1999 | Грэцыя (да 21)[d] | 39 (11) |
| 1999—2014 | Грэцыя | 139 (10) |
Ёргас Карагуніс (па-грэцку: Γιώργος Καραγκούνης; нар. 6 сакавіка 1977 году, Піргас, Грэцыя) — былы грэцкі футбаліст, паўабаронца. Апошнім клюбам гульца быў ангельскі «Фулгэм». Раней выступаў за нацыянальную зборную Грэцыі, правёўшы за каманду 139 матчаў. Ён больш за ўсё вядомы, як аўтар першага голу чэмпіянату Эўропы 2004 году, які дапамог камандзе перамагчы ў першым матчы на турніры, у якім грэкі нечакана сталі чэмпіёнам[4].
Ягоны стыль гульні ў спалучэньні з адносна невялікім ростам набылі яму параўнаньне з былой зоркай грэцкага футболу Міміса Дамазаса.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Улетку 1995 году, Карагуніс далучыўся да «Панатынаікосу» ва ўзросьце 18 гадоў, але было адпраўлены на два гады ў клюб «Апалён» Сьмірніс, дзе ён стаў сталым бамбардзірам на працягу двух сэзонаў. Акрамя «Панатынаікоса» за сваю кар’еру выступаў за італьянскі «Інтэрнацыянале» й партугальскую «Бэнфіку».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Карагуніс дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Грэцыі ў матчы супраць зборнай Сальвадору ў 1999 годзе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Панатынаікос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 1996, 2010
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2010
«Інтэрнацыянале»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2005
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Грэцыя:
- Чэмпіён Эўропы: 2004
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Georgios Karagounis // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Giorgos Karagounis // FBref (анг.)
- ↑ GIORGIOS KARAGOUNIS // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Player review. Uefa.com. 2004