Нікіца Елавіч
| Нікіца Елавіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 жніўня 1985[1][2] (40 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 88 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2007 | Хайдук Спліт | 34 (8) |
| 2007—2008 | Зюльтэ-Варэгем | 23 (3) |
| 2008—2010 | Рапід Вена | 71 (27) |
| 2010—2012 | Рэйнджарз | 45 (30) |
| 2012—2014 | Эвэртан | 59 (16) |
| 2014—2015 | Гал Сіці | 46 (13) |
| 2015—2016 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 13 (1) |
| 2016—2017 | Бэйцзін Жэньхэ[d] | 29 (15) |
| 2017 | → Гуйчжоу Чжычэн[d] | 26 (15) |
| 2018—2020 | Гуйчжоу Чжычэн[d] | 31 (12) |
| 2020—2021 | Лякаматыва Загрэб | 4 (0) |
| Зборныя | ||
| 2009—2014 | Харватыя | 36 (6) |
Ні́кіца Е́лавіч (па-харвацку: Nikica Jelavić; нар. 27 жніўня 1985 году, Чапліна, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Харватыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нікіца Елавіч нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Босьніі і Герцагавіны й пачаў займацца футболам у сыстэме клюбу «Габэла», разьмешчанага непадалёк ад гораду Габэла. Пасьля Елавіч апынуўся спачатку ў юнацкай камандзе футбольнага клюбу «Нерэтва» з харвацкага гораду Меткавіч, а затым і ў сыстэме падрыхтоўкі «Хайдуку» з Спліту. Елавіч правёў першы матч за «Хайдук» у сэзоне 2002—2003 гадоў, аднак замацавацца ў складзе яму ўдалося толькі праз чатыры гады, калі ў 17 матчах нападнік забіў 5 мячоў. Па заканчэньні сэзона 2006—2007 гадоў Елавіч перайшоў у бэльгійскі «Зюльтэ-Варэгем». Сэзон у бэльгійскім чэмпіянаце Елавіч пачаў нядрэнна, забіўшы ў першым жа туры ў браму льескага «Стандарду», аднак у далейшым справы футбаліста складваліся ня гэтак добра, і да заканчэньня чэмпіянату харват вызначыўся яшчэ толькі двойчы. Перад сэзонам 2008—2009 гадоў перайшоў у венскі «Рапід». За першы сэзон у складзе клюбу са сталіцы Аўстрыі Елавіч забіў 7 галоў у 34 гульнях. У канцы жніўня 2010 году Елавіч стаў футбалістам «Рэйнджарз». Трансфэр нападніка абыйшоўся шатляндзкаму клюбу ў 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў[3]. Дэбютаваў за «Рэйнджарз» 28 жніўня 2010 году ў матчы 3 туру чэмпіянату супраць «Сэнт-Джонстану», замяніўшы на 67-й хвіліне Джэймза Біці.
Удзень 31 студзеня 2012 году ангельскі «Эвэртан» абвесьціў аб дасягненьні дамоўленасьці з «Рэйнджарз» аб пераходзе футбаліста[4], і ўвечары таго ж дня Елавіч падпісаў з клюбам зь Лівэрпулу кантракт на 4,5 гады[5]. 15 студзеня 2014 году Елавіч падпісаў кантракт з клюбам «Гал Сіці» на тры з паловай гады[6]. Паводле ўгоды ягоны папярэдні клюб «Рэйнджарз» атрымаў дадаткова 300 тысячаў фунтаў[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы матч за нацыянальую зборную Харватыі правёў 8 кастрычніка 2009 году супраць зборнай Катару. У гэтай жа гульні Нікіца забіў свой першы гол за зборную.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Хайдук»:
- Чэмпіён Харватыі: 2004, 2005
- Уладальнік кубка Харватыі: 2003
«Рэйнджарз»:
- Чэмпіён Шатляндыі: 2011
- Уладальнік Кубка Шатляндзкай лігі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nikica Jelavić // FBref (анг.)
- ↑ Nikica Jelavic // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Rangers sign Rapid Vienna's Nikica Jelavic for £4m. BBC Sport
- ↑ Blues Agree Jelavic Deal. Афіцыйны сайт ФК «Эвэртан»
- ↑ Jelavic Signs For Everton. Афіцыйны сайт ФК «Эвэртан»
- ↑ Jelavic Signs For The Tigers. Hull City AFC
- ↑ Rangers squad rejects 15% pay cut as troubled Scottish giants look to reduce costs. Daily Mail.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Эвэртану»
- Профіль на сайце sports.ru
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Статыстыка на сайце soccerbase.com
- Нарадзіліся 27 жніўня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Футбалісты клюбу «Хайдук» Спліт
- Футбалісты клюбу «Зюльтэ-Варэгем»
- Футбалісты клюбу «Рапід» Вена
- Футбалісты клюбу «Рэйнджарз» Глазга
- Футбалісты клюбу «Эвэртан» Лівэрпул
- Футбалісты клюбу «Гал Сіці»
- Футбалісты клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Гуйчжоў Чжычэн»
- Футбалісты клюбу «Лякаматыва» Заграб
- Футбалісты зборнай Харватыі
- Харвацкія футбалісты