Андрэа Пірлё
| Андрэа Пірлё | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 траўня 1979[1][2][3] (47 гадоў) | |
| Рост | 177 см[6] | |
| Вага | 68 кг[6] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1995—1998 | Брэшыя | 47 (6) |
| 1998—2001 | Інтэрнацыянале | 22 (0) |
| 1999—2000 | → Рэджына[d] | 28 (6) |
| 2001 | → Брэшыя | 10 (0) |
| 2001—2011 | Мілян | 284 (32) |
| 2011—2015 | Ювэнтус | 119 (16) |
| 2015—2017 | Нью-Ёрк Сіці | 60 (1) |
| Зборныя | ||
| 1994 | Італія (да 15)[d] | 3 (0) |
| 1995 | Італія (да 16)[d] | 6 (2) |
| 1995 | Італія (да 17)[d] | 4 (0) |
| 1995—1997 | Італія (да 18)[d] | 18 (7) |
| 1998—2002 | Італія (да 21)[d] | 37 (15) |
| 2002—2015 | Італія | 116 (13) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2025— | Юнайтэд[d] | |
Андрэ́а Пі́рлё (па-італьянску: Andrea Pirlo; нар. 19 траўня 1979 году, Флера, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. За нацыянальную зборную Італіі правёў 116 матчаў. Майстар выкананьня стандартных палажэньняў і далёкіх удараў, адрозьніваецца тонкім бачаньнем поля і дакладнасьцю перадачаў. Ён, як правіла, гуляе на пазыцыі адцягнутага плэймэйкера як за «Ювэнтус», гэтак і ў матчах за нацыянальную каманду, і лічыцца адным з найлепшых гульцоў у сьвеце на гэтай пазыцыі[7].
Гуляючы за «Мілян», ён перамогаў у такіх спаборніцтвах, як Ліга чэмпіёнаў (2003 і 2007), эўрапейскі Супэркубак (2003 і 2007), чэмпіянат Італіі (2004 і 2011), Супэркубак Італіі (2004), чэмпіянат сьвету сярод клюбаў (2007), а таксама Кубак Італіі ў 2003 годзе. Разам зь «Ювэнтусам» Пірлё атрымаў перамогі яшчэ ў чатырох чэмпіянатах Італіі. Чэмпіён сьвету 2006 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 16 гадоў у складзе клюбу «Брэшыя» дэбютаваў у Сэрыі А, добра сябе зарэкамендаваўшы, перабраўся ў адзін з наймацнейшых клюбаў Італіі — «Інтэр». Пасьля першага добрага сэзону праводзіў вялікую частку часу ў запасе. Ягонымі канкурэнтамі на месца ў асноўным складзе на той момант былі Рабэрта Баджа, Юры Джаркаеф і Альвара Рэкоба. У сэзоне 1999—2000 гадоў выходзіў на поле ў складзе клюбу «Рэджына», куды быў аддадзены ў арэнду «Інтэрам», паказаўшы добры футбол на наступны сэзон ён зноўку вярнуўся ў склад «Інтэра». Не знайшоўшы агульнай мовы з новым трэнэрам каманды, за суму ў 10 мільёнаў даляраў ЗША ён перайшоў у «Мілян», дзе раскрыўся цалкам ягоны талент. Дэбют маладога гульца за «Мілян» прыпаў на матч супраць барысаўскага БАТЭ 20 верасьня 2001 году ў рамках Кубка УЭФА. Матч скончыўся зь лікам 0:2 на карысьць італьянцаў, а Пірлё выйшаў у другім тайме замест Масыма Данаці.
18 траўня 2011 году Андрэа Пірлё абвесьціў аб сыходзе зь «Міляну» па заканчэньні сэзону[8]. Праз шэсьць дзён, 24 траўня, падпісаў трохгадовы кантракт з турынскім «Ювэнтусам», які дзейнічаў да 30 чэрвеня 2014 году[9].
11 чэрвеня 2014 году Пірлё падпісаў новы кантракт, паводле якога ён павінен быў застацца ў турынскім клюбе да 2016 году. Пірлё згуляў свой 100-ы матч у лізе за «Ювэнтус» у хатнім матчы супраць «Ромы» (3:2) 5 кастрычніка 2014 году. 1 лістапада 2014 году Пірлё забіў першы гол «Ювэнтусу» ў матчы супраць «Эмпалі». Гэты гол стаў 26-м, які быў забіты са штрафнога стрэла, такім чынам Андрэа пераўзышоў рэкорд Сэрыі А, які да таго належыў Сінішы Міхайлавічу[10].
У «Ювэнтусе» Пірлё атрымаў новую матывацыю, і ў выніку пераўзышоў усе спадзяваньні заўзятараў. Хутка замацаваўшыся ў цэнтры паўабароны, Пірлё дапамог новаму клюбу вярнуцца на вядучыя пазыцыі ў італьянскім футболе, то бок разам з Андрэа турынцы ўпершыню пасьля скандалу 2006 году сталі чэмпіёнамі Італіі. Усе чатыры сэзоны, якія Пірлё правёў у «Ювэнтусе», той станавіўся чэмпіёнам, а ў сэзоне 2014—2015 гадоў здолеў дайсьці да фіналу Лігі чэмпіёнаў. 6 ліпеня 2015 году было афіцыйна абвешчана пра пераход Пірлё ў клюб амэрыканскай МЛС «Нью-Ёрк Сіці»[11].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Свой першы матч за нацыянальную зборную Італіі правёў 7 верасьня 2002 году супраць зборнай Азэрбайджану.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі (2): 2004, 2011
- Уладальнік Кубка Італіі: 2003
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2004
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2003, 2007
- Уладальнік Супэркубка УЭФА (2): 2003, 2007
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2007
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі (4): 2012, 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Італіі (2): 2012, 2013
Італія:
- Чэмпіён сьвету: 2006
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2012
- Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў: 2004
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrea Pirlo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ ANDREA PIRLO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Andrea Pirlo // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ http://calcio-seriea.net/scheda_giocatore/2017/625/
- ↑ Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- 1 2 UEFA.com, UEFA.com (анг.) — 1998.
- ↑ Born Again: How the Deep-Lying Midfielder Position is Reviving Careers. SoccerLens
- ↑ Пути «Милана» и Пирло разошлись. Eurosport.
- ↑ Andrea Pirlo signs for Juventus. Juventus.com.
- ↑ Serie A: Juventus beat Empoli 2–0 to move three points clear. IBNLlive
- ↑ «Нью-Йорк Сити» объявил о переходе Андреа Пирло. Football.by
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка на Footballdatabase
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на ESPN
- Нарадзіліся 19 траўня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Брэшыі
- Нарадзіліся ў Лямбардыі
- Футбалісты клюбу «Брэшыя»
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Рэджына» Рэджа-дзі-Калябрыя
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Нью-Ёрк Сіці»
- Футбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія футбалісты
- Італьянскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 году