Ўэйн Руні
| Ўэйн Руні | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 кастрычніка 1985[1] (40 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 83 кг | |
| Пазыцыя | нападнік, цэнтральны паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2004 | Эвэртан | 67 (15) |
| 2004—2017 | Манчэстэр Юнайтэд | 393 (183) |
| 2017—2018 | Эвэртан | 31 (10) |
| 2018—2019 | Дзі Сі Юнайтэд[d] | 48 (23) |
| 2019—2021 | Дэрбі Каўнці | 30 (6) |
| Зборныя | ||
| 2001—2002 | Ангельшчына (да 17)[d] | 12 (7) |
| 2002—2003 | Ангельшчына (да 19)[d] | 1 (0) |
| 2003—2018 | Ангельшчына | 120 (53) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2020—2022 | Дэрбі Каўнці | |
| 2022—2023 | Дзі Сі Юнайтэд[d] | |
| 2023—2024 | Бірмінггэм Сіці | |
| 2024 | Плімут Аргайл[d] | |
Ўэйн Марк Руні (па-ангельску: Wayne Mark Rooney; нар. 24 кастрычніка 1985 году, Лівэрпул, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст і трэнэр. Гуляў на пазыцыі нападніка. Выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Руні зьяўляўся трэцім самым высокааплатным футбалістам у сьвеце пасьля Ліянэля Мэсі й Крыштыяну Раналду, з гадавым прыбыткам у памеры 20,7 млн эўра, уключаючы спонсарскія кантракты[2], калі выступаў за «Манчэстэр Юнайтэд».
Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ўэйн вырас у Крокстэце, у адным з раёнаў Лівэрпулу, у сям’і пралетарыяў. З 1997 па 2002 год навучаўся ў Дэласальскім гуманітарным коледжы, дзе пазьней таксама навучаліся два ягоныя малодшыя браты Грэм і Джон. Зь дзяцінства Руні быў заўзятарам клюбу «Эвэртан», а ягоным кумірам быў шатляндзкі нападнік Данкан Фэрг’юсан.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У малодшым школьным узросьце Ўэйн гуляў за клюбы «Лівэрпул Скулбойз» і «Дынама Браўнінгс». На сваё адзінаццацігодзьдзе перайшоў у футбольную акадэмію «Эвэртану». Усеагульная вядомасьць прыйшла да Руні 19 кастрычніка 2002 году, калі ён ува ўзросьце 16 гадоў і 360 дзён забіў гол у браму дзейнага чэмпіёна «Арсэналу», стаўшы на той момант самым маладым галеадорам Ангельшчыны. У 2004—2017 гадах выступаў за клюб «Манчэстэр Юнайтэд».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Ангельшчыны: 2007, 2008, 2009, 2011, 2013
- Уладальнік Ангельшчыны: 2016
- Уладальнік Кубка футбольный лігі: 2006, 2010, 2017
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны па футболе: 2007, 2010, 2011, 2016
- Пераможца клюбнага чэмпіяната сьвету: 2008
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008
- Пераможца Лігі Эўропы: 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль футбаліста на сайце ManUtd.com (анг.)
- Статыстыка выступленьняў за «Манчэстэр Юнайтэд» на сайце StretfordEnd.co.uk (анг.)
- Статыстыка выступленьняў за зборную Ангельшчыны на сайце EnglandStats.com (анг.)
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Лівэрпулі
- Футбалісты клюбу «Эвэртан» Лівэрпул
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Дзі Сі Юнайтэд» Вашынгтон
- Футбалісты клюбу «Дэрбі Каўнці»
- Футбалісты зборнай Ангельшчыны
- Футбалісты клюбу «Бірмінггэм Сіці»
- Футбалісты клюбу «Плімут Аргайл»
- Ангельскія футбалісты