Эдэн Азар
Эдэн Азар | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 студзеня 1991[1][2][3] (30 гадоў) Ля-Лювіер, Суаньі, Эно, Валёнія, Бэльгія | |
Рост | 175 см[4] | |
Вага | 79 кг[5] | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рэал Мадрыд | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2012 2012—2019 2019— |
Ліль Чэлсі Рэал Мадрыд |
147 (36) 245 (85) 13 (1) |
Зборныя | ||
2008— | Бэльгія | 106 (32) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Эдэ́н Аза́р (па-француску: Eden Hazard; нарадзіўся 7 студзеня 1991 году, Ля-Лювіер, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, паўабаронца гішпанскага клюбу «Рэал» з Мадрыду й нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Ліль»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2005 годзе Эдэн папоўніў моладзевы склад «Лілю», у сэзоне 2007—2008 гадоў згуляў за яго свае першыя 4 матчы на дарослым узроўні. З наступнага сэзону замацаваўся ў асноўным складзе каманды, стаў лепшым маладым гульцом чэмпіянату. У сэзоне 2009—2010 гадоў ізноў быў прызнаны лепшым маладым гульцом, а таксама ўвайшоў у сымбалічную зборную паводле вынікаў сэзону. У сэзоне 2010—2011 гадоў разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам Францыі, забіўшы 7 мячоў і зарабіўшы 9 асыстэнсцкіх балаў, а таксама быў прызнаны лепшым гульцом Францыі сэзону, зноўку апынуўшыся у сымбалічнай зборнай чэмпіянату. Яшчэ ў канцы 2010 году ім сталі цікавіцца вядучыя клюбы розных краінаў, у траўні ж чуткі аб ягоным пераходзе сталі ўсё часьцей зьяўляцца ў прэсе.
28 траўня 2012 году ў сваім «твітэры» абвесьціў аб пераходзе «да пераможцаў Лігі чэмпіёнаў». Як, меркавалася, гэта быў лёнданскі «Чэлсі»[6].
«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
4 чэрвеня 2012 году 21-гадовы гулец зборнай Бэльгіі ўзгадніў умовы асабістага кантракту з «Чэлсі» й прайшоў мэдычнае абсьледаваньне. Азар далучыўся да клюбу ў ліпені, калі ўсе гульцы вярнуліся да перадсэзонных трэніровак[7].
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
19 лістапада 2008 году ва ўзросьце 17 гадоў дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Люксэмбургу. 7 кастрычніка 2011 году забіў свой першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Казахстану ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2012 году, куды зборная Бэльгіі ў выніку прабіцца ня здолела.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2018
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2015
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013, 2019
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б FBref.com
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ а б https://www.realmadrid.com/en/football/squad/eden-hazard
- ^ а б https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/eden-hazard
- ^ Азар: перехожу к победителям Лиги чемпионов. championat.com
- ^ Трансфер в Челси. chelsea-fc.ru
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эдэн Азар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Ліль»
- Профіль на афіцыйным сайце «Чэлсі» Лёндан
- Статыстыка на сайце LFP
Рэал Мадрыд — цяперашні склад
|
---|
1 Навас · 2 Карвахаль · 3 Вальеха · 4 Рамас · 5 Варан · 6 Нача · 7 Марыяна · 8 Кроос · 9 Бэнзэма · 10 Модрыч · 11 Бэйл · 12 Марсэлу · 13 Касыльля · 14 Казэміру · 15 Вальвэрдэ · 17 Васкес · 18 Льярэнтэ · 19 Адрыясоля · 20 Асэнсіё · 22 Іска · 23 Рэгілён · 24 Сэбальяс · 25 Куртуа · 28 Вінісіюс · 30 Зыдан · Трэнэр: Ляпэтэгі |