Малё Гюсто
| Малё Гюсто | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 траўня 2003 (22 гады) | |
| Рост | 1,79 м | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Чэлсі | |
| Нумар | 27 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2023 | Алімпік Ліён | 53 (0) |
| 2023— | Чэлсі | 70 (1) |
| Зборныя | ||
| 2023— | Францыя | 8 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Малё Гюсто (па-француску: Malo Gusto; нар. 19 траўня 2003 году) — францускі футбаліст, правы абаронца ангельскага клюбу «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Францыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гюсто ёсьць часткай таго ж пакаленьня, што і Фляран да Сыльва, Яя Сумарэ і Раян Шэркі. Свой першы прафэсійны кантракт падпісаў зь ліёнскім «Алімпікам» у сьнежні 2020 году[1][2]. На той момант ён ужо некалькі разоў зьяўляўся ў заяўцы каманды на гульні Лігі 1, калі дружына кіраваў Рудзі Гарсія, аднак гулец больш гуляў у моладзевай лізе і ў ніжэйшых лігах у складзе другой каманды клюбу[3]. Дэбютаваў за «Алімпік» 24 студзеня 2021 году, замяніўшы Бруну Гімарайнса на 90-й хвіліне выязнога пераможнага матчу супраць «Сэнт-Эт’ену»[4]. 29 студзеня 2023 году «Чэлсі» абвесьціў аб падпісаньні з Гюсто дамовы да 2030 году[5]. «Алімпік» паведаміў, што сума трансфэру складзе 30 мільёнаў эўра з 5 мільёнамі эўра ў яксьці дадатку.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 кастрычніка 2023 году Гюсто атрымаў свой першы выклік да складу зборнай Францыі на матчы супраць зборных Нідэрляндаў і Шатляндыі, замяніўшы траўмаванага Жуля Кундэ[6]. 13 кастрычніка 2023 году дэбютаваў у матчы адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў, выйшаўшы з лаўкі на 80-й хвіліне[7].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Чэлсі»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2025
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Malo Gusto signe son premier contrat professionnel». OL.
- ↑ «Premier contrat professionnel pour Malo Gusto à l’OL». L’Équipe.
- ↑ «OL: Malo Gusto, 5e joueur de l’Académie à signer pro en 2020». Le Progrès.
- ↑ Joret, Nicolas; Rego, Raul (24.01.2021). «Résultat et résumé Saint-Étienne — Lyon, Ligue 1 Uber Eats, 21e journée». L’Équipe.
- ↑ «Gusto signs for Chelsea». Chelsea F.C.
- ↑ «Gusto on maiden call-up, James competition and inspirational Thiago Silva». Chelsea F.C.
- ↑ «Winning debuts for Colwill and Gusto as two qualify for Euros». Chelsea F.C.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Чэлсі — цяперашні склад |
|---|
|
1 Санчэс · 3 Кукурэльля · 4 Тосін · 5 Бадыяшыль · 6 Колўіл · 7 Нэту · 8 Фэрнандэс · 9 Дэлап · 10 Палмэр · 11 Гітэнз · 12 Ёргенсэн · 14 Эсугу · 17 Сантус · 20 Пэдру · 21 Гата · 23 Чалаба · 24 Джэймз · 25 Кайсэда · 27 Гюсто · 29 Фафана · 32 Джордж · 34 Ачымпонг · 38 Гію · 40 Буананотэ · 41 Віліян · 44 Слоніна · 45 Лявія · 49 Гарнача · Мудрык · Трэнэр: Расэньёр |