Пэтар Чэх
| Пэтар Чэх | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 траўня 1982[1][2][3][…] (43 гады) | |
| Рост | 196 см | |
| Вага | 90 кг | |
| Пазыцыя | брамнік, брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2001 | Хмель Блшаны | 27 (0) |
| 2001—2002 | Спарта Прага | 27 (0) |
| 2002—2004 | Рэн | 70 (0) |
| 2004—2015 | Чэлсі | 333 (0) |
| 2015—2019 | Арсэнал Лёндан | 110 (0) |
| Зборныя | ||
| 1999 | Чэхія (да 17)[d] | 3 (0) |
| 1999—2000 | Чэхія (да 18)[d] | 13 (0) |
| 2000—2001 | Чэхія (да 20)[d] | 7 (0) |
| 2001—2002 | Чэхія (да 21)[d] | 15 (0) |
| 2002—2016 | Чэхія | 124 (0) |
Пэтар Чэх (па-чэску: Petr Čech;
праслухаць ); нар. 20 траўня 1982 году, Пльзень, Чэхаславаччына) — былы чэскі футбаліст, брамнік. Выступаў за «Хмель», «Спарту», «Рэн», «Чэлсі», «Арсэнал» і нацыянальную зборную Чэхіі. У 2005 і 2007 гадах Чэх быў прызнаны найлепшым брамнікам Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Вікторыя» Пльзень
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чэх пачынаў як паўабаронца за моладзевую каманду пльзенскай «Вікторыі», зрэдку гуляючы ў варотах. Зламаўшы сабе нагу ў 10 гадоў, ён выбраў пазыцыю брамніка.
«Хмель»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбют Чэха на прафэсійным узроўні адбыўся ў 17 гадоў за футбольны клюб «Хмель» у 1999 годзе.
«Спарта»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Трансфэр на суму 700 тысяч эўра дазволіў клюбу «Спарта» набыць брамніка, які паставіў нацыянальны рэкорд: 855 хвілін без прапушчаных галоў.
«Рэн»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля ўсяго аднаго сэзону ў праскай «Спарце» Чэх быў набыты францускім клюбам «Рэн» за 5 млн эўра ў ліпені 2002 году. Дзякуючы выдатнай гульні чэскага брамніка, каманда дасягнула паўфіналу Кубка Францыі й заняла 9-е месца ў найвышэйшым дывізіёне ў сэзоне 2003—2004 гадоў.
«Чэлсі»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У студзені 2004 году Пэтар Чэх пагадзіўся на летні пераход у «Чэлсі» за 10,3 млн эўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт.
Прыехаўшы ў «Чэлсі», Чэх не адразу стаў асноўным брамнікам, таму што ў клюбе ўжо быў Карлё Кудычыні, які лічыўся найлепшым брамнікам ангельскай Прэм’ер-Лігі. Аднак Карлё Кудычыні зьдзейсьніў некалькі памылак падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі, і Чэха паставілі ў створ брамы. У 2005 годзе Пэтар пабіў рэкорд Пэтэра Шмэйхэля, не прапусьціўшы ніводнага голу на працягу 11 гульняў і 35 хвілін (1025 хвілін).
Пасьля атрыманьня цяжкай траўмы галавы (уціснуты пералом чэрапа), якую яму зрабіў гулец «Рэдынгу» Стывэн Гант, кар’ера галкіпэра знаходзілася пад пагрозай. Аднак Пэтар здолеў акрыяць ад пашкоджаньня раней пакладзенага тэрміну і працягнуў дэманстраваць выбітную гульню ў браме. У пазьбяганьне атрыманьня паўторнай траўмы галавы брамнік выходзіў на поле ў спэцыяльна вырабленым для яго ахоўным шлеме. Пасьля пераходу ў клюб Тыбо Куртуа брамнік страціў пазыцыю асноўнага галкіпэра каманды і быў вымушаны сесьці на лаву запасных.
«Арсэнал»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]29 чэрвеня 2015 году перайшоў у склад лёнданскага «Арсэналу», які выклаў 10 млн фунтаў за чэскага брамніка. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2018—2019 гадоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Чэлсі»:
- Чэмпіён Ангельшчыны (4): 2005, 2006, 2010, 2015
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны (4): 2007, 2009, 2010, 2012
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі (3): 2005, 2007, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны (2): 2005, 2009
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жанаты, мае дачку і сына.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Petr Cech // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Petr Čech // FBref (анг.)
- ^ а б в PETR CECH // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Čech, Petr, 1982- // рэгіянальная база зьвестак Пльзенскай мескай бібліятэкі (чэс.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль на афіцыйным сайце «Чэлсі»
- Статыстыка на FIFA.com
- Статыстыка на Soccerbase