Аўрам Грант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аўрам Грант

Аўраам «Аўрам» Грант (па-габрэйску: אַבְרָהָם "אַבְרָם" גְרַנט) — ізраільскі футбольны трэнэр. У цяперашні час узначальвае нацыянальную зборную Ганы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 6 траўня 1955 году ў Пэтах-Тыкве, Ізраіль. Прызначаны трэнэрам «Чэлсі» 20 верасьня 2007 году. У ліпені 2007 году Аўрам Грант прыйшоў у «Чэлсі» на пасаду дырэктара па футболе. Да гэтага ён выконваў тыя жа абавязкі ў «Портсмуце». У верасьні 2007, пасьля сыходу Жазэ Маўрынью, Грант стаў галоўным трэнэрам каманды. Стыў Кларк застаўся памагатым трэнэра. Да прыходу на «Фрэттан Парк» Грант трэніраваў зборную Ізраілю, і ледзь было не вывяў яе на чэмпіянат сьвету 2006 году. Пад кіраўніцтвам Гранта зборная Ізраілю ні разу не прайгравала, нават у складаных адборачных матчах з Францыяй і Швайцарыяй.

52-летні адмысловец пачаў сваю трэнэрскую кар’еру ў «Хапаэлі», які гуляе ў яго родным горадзе Пэтах-Тыква, і вывяў клюб на другое месца ў лізе ў сэзоне 1990/91, чаго ніхто не чакаў. Таксама ён два разы перамог з «Хапаэлем» у Кубку Інтэртота. Пасьля гэтага ён выйграў ізраільскую лігу з «Макабі» ў свой першы сэзон, адарваўшыся ад найбліжэйшага прасьледавальніка ў табліцы на 13 пунктаў. «Макабі» тады дайшоў да фіналу Кубка Ізраілю, але ня змог перамагчы. Кубак яны выйгралі ў 1994 годзе, а ў 1995 зноў сталі чэмпіёнамі, пасьля чаго Грант вырашыў перайсьці ў каманду галоўнага канкурэнта «Макабі» — «Хапаэль» з Хайфы, але зь імі заняў толькі чацьвёртае месца. У 1997 Грант вярнуўся ў Тэль-Авіў, і зноў перамог у Кубку Інтэртота ў 1999. У 2000 году ён стаў трэнэрам «Макабі» з Хайфы. Менавіта тамака Грант дамогся свайго найбольшага посьпеху ў клюбным футболе. За два гады ён двойчы перамог у чэмпіянаце, а ў 2002 годзе выйграў Кубак Інтэртота, што было своеасаблівым суцяшэньнем за прайграны кубак краіны ў тым жа годзе.

Да дасягненьняў Гранта можна аднесьці разьвіцьцё талентаў Ёсы Бэнаюна і Аегбэні Якубу, і посьпех нацыянальнай зборнай Ізраілю. У зборную Грант прыйшоў у ўзросьце 46 гадоў, і стаў самым маладым трэнэрам ізраільцян за ўсю гісторыю. Ён дамогся са зборнай узрушаючых вынікаў, і стаў самым пасьпяховым яе трэнэрам. З Ізраілем ён правёў 33 матчу, зь іх выйграў 14, унічыю згуляў 13 і прайграў 6.

У чэрвені 2006 году Грант прыйшоў у «Портсмут», дзе працаваў разам з Гары Рэднапам, пакуль не атрымаў прапанову ад «Чэлсі».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Аўрам Грантсховішча мультымэдыйных матэрыялаў