Матэо Ковачыч
Матэо Ковачыч | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 траўня 1994[1][2][3] (28 гадоў) | |
Рост | 178 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Чэлсі | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2013 2013—2015 2015—2019 2018—2019 2019— |
Дынама Загрэб Інтэрнацыянале Рэал Мадрыд → Чэлсі (арэнда) Чэлсі |
43 (6) 80 (5) 73 (1) 32 (0) 86 (3) |
Зборныя | ||
2013— | Харватыя | 81 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Матэ́о Ко́вачыч (па-харвацку: Mateo Kovačić; нарадзіўся 6 траўня 1994 году, Лінц, Аўстрыя) — харвацкі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы і часьцяком выконвае ролю плэймэйкера.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Займацца футболам Матэо пачаў у акадэміі аўстрыйскага клюбу ЛАСК. Ужо ў 13 гадоў маладым хлоцам зацікавіліся такія клюбы, як «Аякс», «Інтэрнацыянале», «Ювэнтус» і «Баварыя», аднак сям’я Ковачыча вырашыла вярнуцца ў Загрэб і Матэо далучыўся да клюбу «Дынама».
Дэбютаваў у прафэсіцйным футболе малады хлапец у матчы супраць клюбу «Хрвацкі Драгаволяц» 20 лістапада 2010 году. «Дынама» атрымала сакрушальную перамогу зь лікам 6:0, а Матэо забіў чацьверты гол сваёй каманды. Да канца сэзону Матэо згуляў яшчэ 6 матчаў каманды, а ўжо на наступны сэзон паўабаронца стаў гульцом асноўнага складу.
31 студзеня 2013 году Ковачыч перайшоў у мілянскі «Інтэрнацыянале»[4]. Матэо ўзяў сабе 10 нумар, пад якім да гэтага выступаў Вэсьлі Снэйдэр. 3 лютага ў паядынку супраць «Сіены» гулец дэбютаваў у Сэрыі А, выйшаўшы на замену ў другім тайме замест Эсэк’еля Скелёта.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сакавіку 2013 году Матэо быў выкліканы на гульні галоўнай зборнай Харватыі супраць зборнай Сэрбіі і Ўэйлзу[5]. 22 сакавіка ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Сэрбіі Ковачыч дэбютаваў за першую зборную Харватыі.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Дынама»:
- Чэмпіён Харватыі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2011, 2012
«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2017
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2016, 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2016, 2017
«Чэлсі»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2021
- Пераможца Лігі Эўропы: 2019
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2021
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2021
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Mateo Kovacic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Mateo Kovačić // FBref.com (мн.)
- ^ а б Mateo Kovacic // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ^ «Интер» объявил о переходе Ковачича. Sports.ru
- ^ Четыре игрока премьер-лиги вызваны в сборную Хорватии. Allsoccer.ru
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старонка на афіцыйным сайце ФК «Інтэрнацыянале»
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
Чэлсі — цяперашні склад
|
---|
1 Арысабаляга · 5 Жаржыньню · 6 Сылва · 7 Кантэ · 8 Ковачыч · 9 Абамэянг · 10 Пулішыч · 12 Лофтус-Чык · 13 Бэтынэльлі · 14 Чалаба · 16 Мэндзі · 17 Стэрлінг · 18 Броя · 19 Маўнт · 20 Закарыя · 21 Чылўэл · 22 Зіеш · 23 Галагер · 24 Джэймз · 26 Кулібалі · 28 Асьпілікуэта · 29 Гавэрц · 30 Чуквуэмэка · 32 Кукурэльля · 33 Фафана · Трэнэр: Потэр |