Іслач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Іслач
Іслач
Рака Іслач увясну
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Глушынцаў
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 102 км
Сярэднегадавы сьцёк 10 м³/с
Плошча басэйну 1330 км²
Нахіл воднай паверхні 1,9 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

І́слач — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Цячэ ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях. Даўжыня 102 км. Плошча вадазбору 1330 км². Выдатак вады ў вусьці каля 10 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Глушынцаў Койданаўскага раёну, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, у ніжняй плыні праз Налібоцкія лясы. Упадае ў Бярэзіну на паўднёвым усходзе ад вёскі Бакштаў Іўеўскага раёну.

Даліна ў вярхоўі трапэцападобная, глыбока ўрэзаная; у сярэдняй плыні скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона ў вярхоўі роўная, шырыня яе 30—50 м, у нізоўі паступова пашыраецца да 2 км, месцамі забалочаная. Рэчышча зьвілістае, зарэгуляванае 3 плацінамі; яго шырыня 10—40 м. На ўсім працягу трапляюцца невялікія выспы. Берагі стромкія, абрывістыя.

Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у пачатку сакавіка[1].

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмяшчаецца на заходнім схіле Менскага ўзвышша. Рэльеф у верхняй частцы дробнаўзгорысты, у ніжняй — нізінная раўніна, якая зьяўляецца часткай Налібоцкай пушчы.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Берагі пакрывае хмызьняк, ад ракі Волмы да вёскі Замостных — часткова лес. Лясы мяшаныя. Балоты часьцей сустракаюцца ў абалоне ракі і яе прытокаў[2].

Жывёльны сьвет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адна зь нешматлікіх рэк Беларусі, у якой водзіцца стронга ручаёвая.

Рэкрэацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясныя масівы абапал ракі, маляўнічасьць і хуткая плынь вабяць турыстаў, у тым ліку воднікаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 186—187
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 186—187
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Іслачсховішча мультымэдыйных матэрыялаў