Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы фармуюцца ва ўмовах заліўняга ўвільгатненьня карбанатнымі грунтавымі водамі ў выніку ўзаемнага дзеяньня дзярновага і балотнага глебаўтваральных працэсаў.

У Беларусі яны займаюць каля 9 % тэрыторыі і сустракаюцца на ўскраінах тарфяна-балотных масіваў, а таксама ў бяссьцёкавых лагчынах з неглыбокім заляганьнем жорсткіх грунтавых водаў.

Дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя глебы маюць слабакіслую або нэўтральную рэакцыю, утрымліваюць каля 6 % гумусу і нязначную колькасьць фосфару і калію. У цэлым гэтыя глебы даволі ўрадлівыя, але патрабуюць гідратэхнічнай мэліярацыі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Каропа Г.Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. — Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. — 107 с.