Перайсьці да зьместу

Сальваторэ Сырыгу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сальваторэ Сырыгу
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1987(1987-01-12)[1] (37 гадоў)
Рост 192 см[2]
Вага 80 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Палерма
Нумар 46
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2011
2007—2008
2008—2009
2011—2017
2016—2017
2017
2017—2021
2021—2022
2022—2023
2023
2023—2024
2024
2024—
Палерма
Крэманэзэ (арэнда)
Анкона (арэнда)
Пары Сэн-Жэрмэн
Сэвільля (арэнда)
Асасуна (арэнда)
Тарына
Джэноа
Напалі
Фіярэнтына
Ніцца
Фатых Карагюмрук
Палерма
69 (0)
23 (0)
15 (0)
145 (0)
2 (0)
18 (0)
141 (0)
37 (0)
0 (0)
1 (0)
0 (0)
17 (0)
0 (0)
Зборныя
2010—2021 Італія 28 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 верасьня 2021.

Сальвато́рэ Сы́рыгу (па-італьянску: Salvatore Sirigu; нарадзіўся 12 студзеня 1987 году, Нуора, Італія) — італьянскі футбаліст, брамнік клюбу «Палерма» і колішні гулец нацыянальнай зборнай Італіі.

Сальваторэ Сырыгу пачаў кар’еру ў моладзевых камандах «Росада» й «Сынісколя», адкуль перайшоў у іншы моладзевы клюб, «Пуры й Форт». У 2002 годзе Сырыгу прайшоў прагляд у «Кальяры», але ўжо праз тыдзень ён быў «забракаваны»[3]. У тым жа годзе ён прайшоў прагляд у «Вэнэцыі», і застаўся ў клюбе да 2005 году, выступаючы за моладзевы склад каманды. 22 жніўня 2004 году пасьля матчу Кубка Італіі супраць «Трыестыны» ў крыві Сырыгу быў знойдзены тэстастэрон-эпітэстастэрон са значэньнем 6, пры норме ў адну адзінку, за гэта галкіпэр мог быць дыскваліфікаваны на 8 месяцаў, чаго аднак не здарылася з-за аналізу ягонай генэтычнай будовы цела[4].

У 2005 годзе Сырыгу перайшоў у «Палерма», стаўшы асноўным брамнікам моладзевага складу каманды й трэцім галкіпэрам асновы клюбу. 8 лістапада 2006 году ён дэбютаваў у складзе «расанэра» ў матчы Кубка Італіі супраць «Сампдорыі» (1:0). Наступныя два гады правёў у арэндах у італьянскіх клюбаў.

У 2009 годзе Сырыгу вярнуўся ў «Палерма» на ролю зьменшчыка асноўнага брамніка каманды, Рубіньнё. Пасьля некалькіх няўдалых матчаў бразыльца, у склад быў пастаўлены Сырыгу. Ён дэбютаваў у Сэрыі А ў матчы супраць «Ляцыё» (1:1), некалькі разоў выратаваўшы сваю каманду. У наступнай гульні супраць «Ювэнтусу» (2:0), ён выступіў беспамылкова[5]. Пасьля гэтых матчаў Сырыгу цьвёрда стаў галкіпэрам нумар адзін у камандзе й працягнуў кантракт з клюбам да 2015 году з штогадовай заработнай платай у 135 тыс. эўра[6]. У чэрвені 2011 году Сырыгу выказаў жаданьне застацца ў складзе «Палерма»[7].

«Пары Сэн-Жэрмэн»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 ліпеня 2011 году гулец падпісаў кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» тэрмінам на 4 гады[8][9].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 лютага 2010 году Сырыгу быў выкліканы ў склад нацыянальнай зборнай Італіі на матч супраць зборнай Камэруну[10]. Усю гульню Сальваторэ правёў на лаве запасных. Першы матч за нацыянальную зборную згуляў 10 жніўня 2010 году супраць зборнай Кот д’Івуару (0:1).

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]