Антоніё Дзі Натале
| Антоніё Дзі Натале | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 кастрычніка 1977[1][2] (48 гадоў) | |
| Рост | 170 см | |
| Вага | 73 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1996—2004 | Эмпалі | 158 (49) |
| 1997—1998 | → Бока П’етры[d] | 33 (6) |
| 1998—1999 | → Віярэджа[d] | 25 (12) |
| 1998 | → Варэзэ[d] | 5 (0) |
| 2004—2016 | Удынэзэ | 385 (191) |
| Зборныя | ||
| 2002—2012 | Італія | 42 (11) |
Антоніё Дзі Натале (па-італьянску: Antonio Di Natale; нарадзіўся 13 кастрычніка 1977 году, Нэапаль, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі. Унівэрсальны нападнік, які можа згуляць на любым месцы на лініі нападзеньня. Ён адрозьніваецца сваім дрыблінгам, хуткасьцю й здольнасьцю забіваць і ствараць галявыя моманты.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзі Натале зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы «Эмпалі». Доўга гуляў у арэндзе ў іншых клюбах, пакуль ня здолеў замацавацца ў аснове. За 8 гадоў забіў за клюб 49 мячоў. У 2004 годзе «Эмпалі» вылецеў з Сэрыі А й Дзі Натале перайшоў ува «Ўдынэзэ», а таксама пачаў гуляць за зборную Італіі. Неўзабаве Антоніё стаў капітанам клюбу. 5 лютага 2011 году ў хатнім матчы супраць «Сампдорыі» Антоніё забіў свой 100-ы мяч за «Ўдынэзэ» ў матчах Сэрыі А, калі на 40-й хвіліне атрымаў пас на выхад ад Алексіса Санчэса, адарваўся ад апекі Масыма Вольты й Стэфана Люкіні й прасунуў мяч у процілеглы ад Джанлюка Курчы кут[3][4].
У сэзоне 2010—2011 гадоў Дзі Натале стаў найлепшым бамбардзірам італьянскага першынства, забіўшы 28 галоў у 36 гульнях, з паказчыкам 0,78 голу за гульню. Гэта быў трэці адсотак паводле такога паказчыку ў Эўропе, пасьля паказчыкаў Крыштыяну Раналду й Ліянэля Мэсі[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У зборнай Італіі дэбютаваў у 2002 годзе ў матчы супраць каманды Турэччыны. На Эўра-2008 Дзі Натале запомніўся нерэалізаваным пэнальці ў чвэрцьфінале супраць гішпанцаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Antonio Di Natale // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ ANTONIO DI NATALE // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Ди Натале забил свой 100-й гол за «Удинезе» в серии А. championat.ru
- ↑ Di Natale: "Felice ed orgoglioso di questo traguardo". Sito ufficiale dell'Udinese Calcio
- ↑ "The Golden Shoe and Espadrille". Soccer AM
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце sports.ru
- Фатаздымкі Дзі Натале