Перайсьці да зьместу

Грацыяна Пэле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грацыяна Пэле
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 ліпеня 1985(1985-07-15)[1][2] (40 гадоў)
Рост 194 см[3]
Вага 84 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007 Леччэ 12 (0)
2005 Катанія 15 (0)
2006 Кратонэ 17 (6)
2006—2007 Чэзэна 37 (10)
2007—2011 АЗ Алькмаар 78 (14)
2011—2013 Парма 12 (1)
2012 Сампдорыя 16 (4)
2012—2013 Фэеноорд Ратэрдам 29 (27)
2013—2014 Фэеноорд Ратэрдам 28 (23)
2014—2016 Саўтгэмптан 68 (23)
2016—2020 Шаньдун Лунэн[d] 106 (52)
2021 Парма 13 (1)
Зборныя
2004—2005 Італія (да 20)[d] 10 (7)
2005—2007 Італія (да 21)[d] 11 (0)
2014—2016 Італія 20 (9)

Грацыя́на Пэле́ (па-італьянску: Graziano Pellè; нар. 15 ліпеня 1985 году, Сан-Чэзарыё-дзі-Леччэ, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Італіі.

Клюбную кар’еру гулец пачаў у клюбе «Леччэ», дзе праходзілі юнацкія крокі футбаліста. 11 студзеня 2004 году Грацыяна дэбютаваў у Сэрыі А у матчы супраць «Балёньні», дзе каманда Пэле атрымала хатнюю паразу зь лікам 1:2. Наступныя некалькі гадоў маладога гульца праходзілі ў арэндах па італьянскіх клюбах у ніжэйшых дывізіёнах.

У ліпені 2007 году Пэле перайшоў у нідэрляндзкі АЗ, дзе аднак загуляць ня здолеў, у першы сэзон за 27 гульняў забіўшы толькі 3 мячы[4]. У 2011 годзе гулец прыяднаўся да «Пармы», а ў 2012 годзе быў аддаздены ў арэнду «Сампдорыі», якая на той момант выступала ў Сэрыі Б.

Сэзон 2012—2013 гадоў гулец зноўку пачаў у Нідэрляндах, на гэты раз абараняючы колеры «Фэеноорду». Грацыяна стаў першым італьянцам у складзе гэтага ратэрдамскага клюбу[5]. Ужо ў першых 10 гульняў нападнік адзначыўся 11 разоў, у наступным не працягваўчы забіваць. Разам з 27 галамі ў Эрэдывізіі Пэле стаўся лепшым бамбардзірам гэтага спаборніцтва. Гэтак жа цудоўна італьянскі гулец працягваў гуляць і ў наступны сэзон.

12 ліпеня 2014 году стала вядома пра пераход гульца ў ангельскі «Саўтгэмптан», які выклаў за нападніка 8 млн фунтаў[6]. Дэбют прыпаў на матч супраць «Лівэрпулу» (1:2), які прайшоў 17 жніўня.

Дзякуючы выдатнай гульні футбаліста за «Саўтгэмптан», ён атрымаў выклік у нацыянальную зборную Італіі 4 кастрычніка 2014 году. 13 кастрычніка Пэле адгуляў за зборную матч супраць зборнай Мальты, дзе забіў адзін гол у гульні.

АЗ:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]