Алесіё Чэрчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алесіё Чэрчы
Алесіё Чэрчы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 ліпеня 1987 (31 год)
Вэлетры, Італія
Рост 180 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эляс Вэрона
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2010
2006—2007
2007—2008
2008—2009
2010—2012
2012—2014
2014—2017
2015—2016
2016
2017—
Рома
Брэшыя
Піза
Аталянта
Фіярэнтына
Тарына
Атлетыка
Мілян
Джэноа
Эляс Вэрона
13 (3)
21 (0)
26 (10)
13 (0)
47 (12)
71 (21)
7 (0)
29 (1)
11 (4)
13 (2)
Зборныя
2013—2014 Італія 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сьнежня 2017.

Алесіё Чэрчы (па-італьянску: Alessio Cerci; нарадзіўся 23 ліпеня 1987 году, Вэлетры, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца й нападнік клюбу «Эляс Вэрона» й нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай школы «Ромы». Дарослую футбольную кар’еру распачаў у 2003 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў тры сэзоны, аднак зайграць ня здолеў, правёўшы за гэты час толькі пяць матчаў за галоўную каманду ва ўсіх турнірах. Таму з 2006 па 2009 гады Чэрчы па сэзоне гуляў на правах арэнды ў некаторых клюбах, пасьля чаго вярнуўся ў «Рому», дзе правёў яшчэ адзін сэзон, але зноў замацавацца ў асноўным складзе ня здолеў, выступаючы пераважна ў Лізе Эўропы.

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Фіярэнтыны», у склад якой далучыўся 26 жніўня 2010 году. Згуляў за «фіялак» наступныя два сэзоны сваёй кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Фіярэнтыны», быў асноўным гульцом каманды.

Да табару «Тарына» далучыўся 23 жніўня 2012 году. У новым клюбе стаў лідэрам каманды, атрымаўшы запрашэньне ў зборную краіны. 1 верасьня 2014 году Чэрчы падпісаў трохгадовы кантракт з чэмпіёнам Гішпаніі клюбам «Атлетыка»[1]. Сума трансфэру засталася невядомай.

5 студзеня 2015 году паводле дамовы «Атлетыка» зь «Мілянам» Алесіё перайшоў у італьянскі клюб на правах арэнды тэрмінам на 18 месяцаў, у адваротным кірунку перайшоў Фэрнанда Торэс.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 сакавіка 2013 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Алесіё Чэрчысховішча мультымэдыйных матэрыялаў