Крыстыян Маджа
| Крыстыян Маджа | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 лютага 1982[1][2] (44 гады)
| |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 79 кг | |
| Пазыцыя | абаронца, паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2003 | Вічэнца | 38 (1) |
| 2003—2006 | Фіярэнтына | 56 (2) |
| 2006—2008 | Сампдорыя | 60 (11) |
| 2006 | → Трэвіза[d] | 11 (0) |
| 2008—2018 | Напалі | 233 (20) |
| 2018—2021 | Бэнэвэнта | 58 (5) |
| 2021 | Леччэ | 17 (3) |
| 2022 | Вічэнца | 12 (0) |
| Зборныя | ||
| 2000—2001 | Італія (да 18)[d] | 5 (1) |
| 2000—2002 | Італія (да 20)[d] | 24 (3) |
| 2002 | Італія (да 21)[d] | 2 (0) |
| 2008—2014 | Італія | 34 (0) |
Крыстыян Маджа (па-італьянску: Christian Maggio; нар. 11 лютага 1982 году, Мантэк’ё-Маджорэ, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Прыцягваўся да матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі. Акрамя пазыцыі абаронцы мог таксама згуляць і як паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Вічэнца»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыстыян Маджа зьяўляецца выхаванцам клюбу «Вічэнца». У сэзоне 2000—2001 гадоў ён стаў выклікацца ў аснову каманды настаўнікам клюбу. 1 кастрычніка 2000 году Крыстыян дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Міляну», у якім ягоны клюб атрымаў паразу зь лікам 0:2. Усяго ў першым сэзоне ён правёў 6 гульняў. Пасьля вылету клюбу ў Сэрыю Б, Маджа стаў гульцом асновы каманды, правёўшы ў сэзоне 2001—2002 гадоў 27 гульняў; таксама ён забіў свой першы мяч за клюб, забіўшы гол ў браму «Напалі» й прынёсшы перамогу сваёй камандзе зь лікам 2:1. Аднак у наступным сэзоне Маджа страціў месца ў складзе й правёў толькі 7 гульняў; прычынай гэтага стала траўма правага калена.
«Фіярэнтына»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У ліпені 2003 году Маджа перайшоў у склад «Фіярэнтыны», дзе стаў гульцом асновы. У гэтым клюбе яго выкарыстоўвалі на пазыцыі лятэраля, які «зачыняе» адзін з ускрайкаў поля. У сэзоне 2004—2005 гадоў Маджа страціў месца ў стартавым складзе клюбу, правёўшы ў Сэрыі А толькі 13 гульняў. У 2005 годзе Маджа зноў траўмаваў правае калена, з-за чаго амаль не выступаў. Для таго, каб футбаліст набраў форму, яго аддалі, на правах арэнды, у клюб «Трэвіза», якому ён не дапамог выратавацца ад «вылету» ў Сэрыю Б.
«Сампдорыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У ліпені 2006 году Маджа, на правах арэнды, перайшоў «Сампдорыю» з правам выкупу кантракту гульца. Пасьля ўдалага сэзону, у якім ён правёў 37 матчаў і забіў 2 галы, клюб выкупіў палову правоў на футбаліста. Галоўны трэнэр каманды, Вальтэр Маццары, у сэзоне 2007—2008 гадоў пачаў выкарыстоўваць схему 3-5-2, дзякуючы чаму Маджа перамясьціўся ў паўабарону. Зьмена пазыцыі дапамагла Крыстыяну часьцей забіваць: ён забіў 9 галоў у Сэрыі А і гол у Кубку Інтэртота.
«Напалі»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]11 чэрвеня 2008 году Маджа быў набыты клюбам «Напалі», які заплаціў за трансфэр хаўбэка 8 млн эўра[3].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2008 годзе Крыстыян упершыню быў выкліканы Рабэрта Данадоні ў склад першай зборнай Італіі, аднак на чэмпіянат Эўропы не патрапіў, што выклікала ў яго расчараваньне[4]. 5 кастрычніка 2008 году ён атрымаў выклік у склад зборнай на матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету, аднак на поле ня выйшаў. 19 лістапада 2008 году Маджа дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскай гульні супраць каманды Грэцыі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2012, 2014
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Christian Maggio // FBref (анг.)
- ↑ CHRISTIAN MAGGIO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Il Napoli ha acquistato Christian Maggio. Napoli
- ↑ «Continuano i musi lunghi per le mancate convocazioni in Azzurro. Ora tocca a Maggio: „Non ci speravo, ma ci sono rimasto male“»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Вэнэта
- Футбалісты клюбу «Вічэнца»
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Сампдорыя» Генуя
- Футбалісты клюбу «Трэвіза»
- Футбалісты клюбу «Напалі» Нэапаль
- Футбалісты клюбу «Бэнэвэнта»
- Футбалісты клюбу «Леччэ»
- Футбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія футбалісты