Іньяцыё Абатэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Іньяцыё Абатэ
Іньяцыё Абатэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лістапада 1986 (33 гады)
Сант-Агата дэ Гоці, Італія
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Мілян
Нумар 20
Моладзевыя клюбы
2003—2004 Мілян
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005
2005
2005—2006
2006—2007
2007—2008
2008—2009
2009—
Напалі
Сампдорыя
П’ячэнца
Модэна
Эмпалі
Тарына
Мілян
32 (2)
0 (0)
13 (0)
38 (1)
24 (1)
25 (1)
212 (3)
Зборныя
2011— Італія 22 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 лістапада 2017.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
31 сакавіка 2015.

Іньяцыё Абатэ (па-італьянску: Ignazio Abate; нарадзіўся 12 лістапада 1986 году, Сант-Агата дэ Гоці, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца клюбу «Мілян» і нацыянальнай зборнай Італіі. Гуляе на пазыцыі правага абаронцы, сын былога футбаліста, брамніка, Бэньяміна Абатэ.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абатэ зьяўляецца выхаванцам «Міляну», але пачаў сваю кар’еру ў клюбе Сэрыі С1 «Напалі», у які быў аддадзены ў арэнду. Затым Абатэ зьмяніў некалькі камандаў, як то «Сампдорыя», у якой не правёў ні адной гульні, «П’ячэнца» й «Модэна». У 2007 годзе частку правоў на футбаліста выкупіў «Эмпалі», у якім, па ўмовах дамовы, Абатэ правёў сэзон.

23 ліпеня 2008 году Абатэ быў прададзены ў клюб «Тарына», за частку правоў на футбаліста (іншая частка засталася ў «Эмпалі») турынскі клюб заплаціў 2 млн эўра. 15 кастрычніка 2008 году Абатэ ў матчы супраць «Аталянты» атрымаў траўму шчыкалаткі, якая вывела яго з гульні на 2 месяцы. 7 сьнежня гулец вярнуўся на поле. У 2009 годзе вярнуўся ў «Мілан». У сэзоне 2009—2010 гадоў пад кіраўніцтвам Леанарда Абатэ, першапачаткова выходзіў на замену на месца правага паўабаронцы, аднак зь цягам часу зрушыўся ў абарону. У наступным сэзоне, з прыходам Масыміліяна Алегры, Абатэ замацаваўся ў якасьці асноўнага правага абаронцы «Міляну», згуляўшы ў 37 матчах[1][2].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абатэ выступаў за моладзевыя зборныя Італіі зборныя ўсіх узростаў, удзельнічаў у Алімпіядзе ў Пэкіне. 11 лістапада 2011 году дэбютаваў за зборную Італіі ў госьцевым таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы. Гульня скончылася зь лікам 2:0 на карысьць італьянцаў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілян

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Іньяцыё Абатэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў