Анджэлё Агбона
| Анджэлё Агбона | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 23 траўня 1988[1][2] (38 гадоў) | |
| Рост | 191 см | |
| Вага | 86 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2013 | Тарына | 150 (1) |
| 2007—2008 | → Кратонэ | 22 (0) |
| 2013—2015 | Ювэнтус | 41 (0) |
| 2015—2024 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 201 (8) |
| 2024—2025 | Ўотфард | 6 (0) |
| Зборныя | ||
| 2009—2010 | Італія (да 21)[d] | 10 (0) |
| 2011—2016 | Італія | 13 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Анджэлё Абінцэ Агбона (па-італьянску: Angelo Obinze Ogbonna; нар. 23 траўня 1988 году, Касына, Італія) — італьянскі футбаліст нігерыйскага паходжаньня, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клюбу «Тарына». Дарослую кар’еру пачаў у 2006 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.
У паслугах маладога абаронцы зацікавіліся прадстаўнікі трэнэрскага штабу клюбу «Кратонэ», у склад якога ён далучыўся на ўмовах арэнды ў 2007 годзе. Згуляў за кратонскі клюб наступны сэзон сваёй гульнявой кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе клюбу, быў асноўным гульцом абароны каманды.
У склад клюбу «Тарына» вярнуўся ў 2008 годзе, даволі хутка стаўшы асноўным гульцом ахоўнага зьвяна турынцаў. 11 ліпеня 2013 году пасьля праходжаньня мэдычнага абсьледаваньня Анджэлё перабраўся ў «Ювэнтус». Сума трансфэру склала 13 млн эўра[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Анджэлё гуляў за моладзевую зборную Італіі. 6 лістапада 2011 году быў выкліканы галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Італіі Чэзарэ Прандэльлі ў шэрагі галоўнай каманды краіны для ўдзелу ў кантрольных матчах супраць зборнай Польшчы й зборнай Уругваю[4]. 11 лістапада 2011 году Агбона дэбютаваў у складзе зборнай Італіі, выйшаўшы на поле ў таварыскай сустрэчы супраць палякаў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Італіі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2013
«Ўэст Гэм Юнайтэд»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Angelo Ogbonna // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Angelo Obinze Ogbonna // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Официально: Огбонна перешел в Ювентус. Football.ua
- ↑ Prima convocazione per il milanista Abate. Rientrano nel gruppo Pepe e Matri. FIGC
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на афіцыйным сайце ФК «Тарына»
- Профіль на La Gazzetta dello Sport