Перайсьці да зьместу

Морган Дэ Санктыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Морган Дэ Санктыс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сакавіка 1977(1977-03-26)[1][2][3] (49 гадоў)
Рост 190 см
Вага 86 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1997 Пэскара 74 (0)
1997—1999 Ювэнтус 3 (0)
1999—2007 Удынэзэ 194 (0)
2007—2009 Сэвільля 8 (0)
2008—2009 Галатасарай 31 (0)
2009—2013 Напалі 147 (0)
2013—2016 Рома 71 (0)
2016—2017 Манака 1 (0)
Зборныя
1994—1995 Італія (да 18)[d] 8 (9)
1999—2000 Італія (да 21)[d] 7 (0)
2005—2012 Італія 6 (0)

Морган Дэ Санктыс (па-італьянску: Morgan De Sanctis; нар. 26 сакавіка 1977 году, Гуард’ягрэле, Італія) — італьянскі футбаліст, брамнік. У 2005—2012 гадах гулец нацыянальнай зборнай Італіі.

Адгуляўшы тры гады ў «Пэскары» ў Сэрыі B, Морган перайшоў у «Ювэнтус». Там ён правёў два сэзоны на лаўцы запасных, пасьля чаго адправіўся ва «Ўдынэзэ» ў 1999 годзе. Правёўшы тры сэзоны ў якасьці другога брамніка пасьля Люіджы Турчы, яму нарэшце, удалося загуляць у сэзоне 2002—2003 гадоў. У ліпені 2007 году ён скасаваў кантракт з «Удынэзэ» й перайшоў у гішпанскую «Сэвільлю». На сэзон 2008—2009 гадоў яго арандаваў турэцкі «Галатасарай». Ён адгуляў усе матчы ў чэмпіянаце Турэччыны, Лізе чэмпіёнаў і Кубку УЭФА за стамбульскі клюб. Улетку 2009 году «Напалі» набыў Дэ Санктыса ў «Сэвільлі» за 1,5 млн эўра. Галкіпэр падпісаў з нэапалітанцамі чатырохгадовы кантракт.

Дэ Санктыс дэбютаваў у зборнай Італіі 30 сакавіка 2005 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ісьляндыі.

Галатасарай

Напалі

  1. Morgan De Sanctis // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. MORGAN DE SANCTIS // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Morgan De Sanctis // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]