Андрэа Барцальі
| Андрэа Барцальі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 траўня 1981[1][2][3] (44 гады) | |
| Рост | 187 см[4] | |
| Вага | 87 кг[4] | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—2000 | Рандынэльля[d] | 51 (3) |
| 2000 | Пістаэзэ[d] | 5 (0) |
| 2001—2003 | → Асколі[d] | 46 (3) |
| 2001 | Рандынэльля[d] | 13 (1) |
| 2001—2003 | П’ячэнца[d] | 0 (0) |
| 2003—2004 | К’ева | 29 (3) |
| 2004—2008 | Палерма | 142 (4) |
| 2008—2011 | Вольфсбург | 75 (1) |
| 2011—2019 | Ювэнтус | 206 (2) |
| Зборныя | ||
| 2002 | Італія (да 20)[d] | 8 (0) |
| 2003—2004 | Італія (да 21)[d] | 15 (0) |
| 2004—2017 | Італія | 73 (0) |
Андрэ́а Барца́льі (па-італьянску: Andrea Barzagli; нар. 8 траўня 1981 году, Ф’езоле, Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. З 2004 па 2017 гада выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Чэмпіён сьвету 2006 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Андрэа нарадзіўся ў горадзе Ф’езоле ў правінцыі Флярэнцыя, у рэгіёне Таскана. Ягоная кар’ера пачалася ў клюбе «Рандынэльля». Дэбют Барцальі ў Сэрыі А адбыўся 31 жніўня 2003 году ў матчы супраць клюбу «Брэшыя», Андрэа абараняў тады колеры клюбу «К’ева». У 2004 годзе перайшоў з «К’ева» ў «Палерма». Празь некалькі гадоў Андрэа стаў капітанам «Палерма». Перад пачаткам сэзону 2008—2009 гадоў Барцальі разам са сваім партнэрам па зборнай Крыстыянам Дзакарда перайшоў у нямецкі клюб «Вольфсбург».
«Ювэнтус»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]27 студзеня 2011 году Барцальі афіцыйна стаў гульцом «Ювэнтусу»[5]. Абаронца, які перайшоў з «Вольфсбургу», падпісаў кантракт з турынскім клюбам да 30 чэрвеня 2013 году. Нямецкі клюб атрымаў кампэнсацыю ў памеры 300 тысячаў эўра, і бонус да 600 000 эўра пры дасягненьні вызначаных спартовых мэтаў клюбам[6].
Пасьля сканчэньня кар’еры гульца працягнуў працаваць у Ювэнтусе трэнэрам па разьвіцьці тэхнікі.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На міжнароднай арэне Барцальі дэбютаваў у 2004 годзе. У гэтым жа годзе ён дапамог зборнай Італіі заваяваць бронзу Алімпійскіх гульняў 2004 году ў Атэнах. Летам 2006 году са зборнай стаў пераможцам чэмпіянату сьвету, які праходзіў у Нямеччыне.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Вольфсбург»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2009
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі (8): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Італіі (4): 2015, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Італіі (4): 2012, 2013, 2015, 2018
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Італія:
- Чэмпіён сьвету: 2006
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrea Barzagli // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ ANDREA BARZAGLI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Andrea Barzagli // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- 1 2 http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/difensori/andrea-barzagli/index.php
- ↑ VfL Wolfsburg Andrea Barzagli wechselt zu Juventus Turin (ням.). Offizielle Website der VfL Wolfsburg. Архіўная копія ад 31 студзеня 2011 г.
- ↑ Andrea Barzagli è bianconero. Sito Ufficiale della Juventus FC. Архіўная копія ад 15 жніўня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Андрэа Барцальі у Інстаграме
- Профіль на афіцыйным сайце «Ювэнтус»
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Нарадзіліся 8 траўня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Таскане
- Футбалісты клюбу «Пістаэзэ» Пістоя
- Футбалісты клюбу «Асколі»
- Футбалісты клюбу «П’ячэнца»
- Футбалісты клюбу «К’ева» Вэрона
- Футбалісты клюбу «Палерма»
- Футбалісты клюбу «Вольфсбург»
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія футбалісты
- Італьянскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 году