Перайсьці да зьместу

Фэдэрыка Бальцарэцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэдэрыка Бальцарэцьці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сьнежня 1981(1981-12-06)[1][2][3] (44 гады)
Рост 179 см
Вага 70 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—1999 Тарына 0 (0)
1999—2005 Тарына 94 (2)
1999—2001 Варэзэ[d] 44 (0)
2001—2002 Сіена[d] 16 (0)
2005—2007 Ювэнтус 57 (2)
2007—2008 Фіярэнтына 6 (0)
2008—2012 Палерма 143 (3)
2012—2015 Рома 39 (1)
Зборныя
2000 Італія (да 20)[d] 23 (1)
2000—2002 Італія (да 20)[d] 23 (1)
2002 Італія (да 21)[d] 4 (0)
2010—2013 Італія 16 (0)

Фэдэрыка Бальцарэцьці (па-італьянску: Federico Balzaretti; нар. 6 сьнежня 1981 году, Турын, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. У 2010—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Завяршыў кар’еру ў жніўні 2015 году.

Фэдэрыка Бальцарэцьці зьяўляецца выхаванцам клюбу «Тарына» ў школу якога ён прыйшоў ва ўзросьце шасьці гадоў. У сэзоне 1998—1999 гадоў ён выклікаўся ў асноўны склад каманды, але ў ім не дэбютаваў. У 1999 годзе Бальцарэцьці быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Варэзэ» дзе правёў два гады. Затым ён гуляў за «Сіену» ў складзе якой дэбютаваў у Сэрыі Б.

У 2002 годзе Бальцарэцьці вярнуўся ў «Тарына» ў складзе якой дэбютаваў 14 верасьня 2002 году ў гульні чэмпіянату Італіі супраць «Інтэра». Разам з «Тарына» Бальцарэцьці вылецеў у Сэрыю Б, але застаўся ў камандзе, дзе паступова станавіўся ключавай асобай[4]. У сэзоне 2004—2005 гадоў «Тарына» зноў выйшаў у Сэрыю А. Аднак клюб быў абвешчаны банкрутам, і 9 жніўня 2005 году ўсе гульцы каманды сталі свабоднымі агентамі[5].

Пасьля сыходу з «Тарына» Фэдэрыка падпісаў кантракт зь «Ювэнтусам» для таго, каб не перавозіць цяжарную жонку, Люкрэцыю, з гораду[6]. Тыфозі «Тарына» ўспрынялі пераход, як здраду, тым больш Бальцарэцьці раней кляўся ў любові да клюбу[7]. Заўзятары, у сустрэчах, дзе ягоная каманда сустракалася з «Тарына», асьвіствалі Фэдэрыка[8]. Бальцарэцьці заваяваў месца ў аснове «Ювэнтусу», які стаў чэмпіёнам краіны ў 2006 годзе. Аднак улетку таго ж году, клюб быў абвінавачаны з-за скандалу Кальчаполі, пазбаўлены чэмпіёнскага тытулу й адпраўлены ў Сэрыю Б. Фэдэрыка прыняў рашэньне застацца ў камандзе, і ў матчы другога італьянскага дывізіёну забіў свой першы гол у складзе клюбу, паразіўшы браму «Кратонэ».

[20 чэрвеня 2007 году Бальцарэцьці быў набыты «Фіярэнтынай», якая заплаціла за трансфэр абаронцы 3,8 млн эўра, падпісаўшы кантракт на 4 гады. За «Фіярэнтыну» гулец правёў толькі палову сэзону, згуляўшы ў 11 матчах.

25 студзеня 2008 году Бальцарэцьці перайшоў у «Палерма» за 3,8 млн эўра. Кантракт быў падпісаны да 2011 году[9]. У клюбе Бальцарэцьці ўзяў 42 нумар, у гонар бацькі, які нарадзіўся ў 1942 годзе[10]. Ён дэбютаваў у складзе «разанэра» 2 лютага 2008 году ў гульні супраць «Ліворна» (1:0). Фэдэрыка хутка стаў гульцом асновы[11], правёўшы ў першыя два сэзоны амаль усе гульні. 18 кастрычніка 2009 году Бальцарэцьці забіў першы мяч за клюб, зноўку ў гульні супраць «Ліворна». 6 сьнежня 2009 году, у дзень свайго нараджэньня, Бальцарэцьці згуляў 100 матч у Сэрыі А. 11 студзеня 2010 году гулец падоўжыў кантракт з камандай да 2013 году[12].

1 жніўня 2012 году Бальцарэцьці перайшоў у «Рому», падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2015 году. Сума трансфэру склала 4,5 млн эўра[13].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі пад кіраўніцтвам трэнэра Чэзарэ Прандэльлі 17 лістапада 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі.

  1. Federico Balzaretti // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Federico Balzaretti // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. FEDERICO BALZARETTI // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. Balzaretti, questa è una settimana da ricordarе. gazzetta.it
  5. Il pallone racconta: Federico Balzaretti. ilpalloneracconta
  6. Balzaretti: «Io resto del Toro»(недаступная спасылка). aol.it
  7. Juve, la carica dei piemontesi. repubblica.it
  8. Balzaretti rassegnato «Mi copriranno di fischi». lastampa.it
  9. Acquistato Balzaretti. ilpalermocalcio.it
  10. Balzaretti: «Il 42? Scelto per mio papà»(недаступная спасылка). stadionews.it
  11. Palermo, l’importanza dei giocatori chiave. tuttopalermo.net
  12. Balzaretti rinnova fino al 2013(недаступная спасылка). ilpalermocalcio.it
  13. «Рома» подтвердила трансфер защитника «Палермо» Бальцаретти. championat.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]