Антоніё Кандрэва
Антоніё Кандрэва | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 28 лютага 1987[1][2] (34 гады) Рым, Італія | |
Рост | 180 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Інтэрнацыянале | |
Нумар | 87 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 2007—2013 2008—2010 2010 2010—2011 2011—2012 2012—2013 2013—2016 2016— |
Тэрнана Удынэзэ → Ліворна (арэнда) → Ювэнтус (арэнда) → Парма (арэнда) → Чэзэна (арэнда) → Ляцыё (арэнда) Ляцыё Інтэрнацыянале |
47 (0) 3 (0) 53 (2) 16 (2) 31 (3) 18 (2) 50 (9) 101 (32) 112 (9) |
Зборныя | ||
2009— | Італія | 54 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Антоніё Кандрэва (па-італьянску: Antonio Candreva; нарадзіўся 28 лютага 1987 году, Рым, Італія) — італьянскі футбаліст, які гуляе за клюб «Інтэрнацыянале Мілян» і нацыянальную зборную Італіі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Антоніё пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Лядыджыяні», пасьля чаго перайшоў у клюб Сэрыі С1 «Тэрнана». За клюб ён правёў усяго толькі два матчы, але ўжо тады пэрспэктыўным гульцом зацікавіліся вядучыя клюбы Італіі.
Улетку 2007 году Кандрева перайшоў ва «Ўдынэзэ». Перад сэзонам 2008—2009 гадоў Антоніё быў аддадзены ў арэнду «Ліворна». Першы сэзон за клюб з Тасканы выдаўся ўдалым, Кандрэва рэгулярна гуляў, а сам клюб выйшаў у Сэрыю A. Дзякуючы добрай гульні Кандрэвы, клюб вырашыў працягнуць арэндны кантракт гульца яшчэ на адзін год.
20 студзеня 2010 году было абвешчана, што «Ювэнтус» узяў гульца ў арэнду на 6 месяцаў з магчымасьцю выкупу кантракту гульца за 6,5 млн эўра. «Ліворна» атрымаў кампэнсацыю ў 600 тысяч эўра[3][4]. 24 студзеня 2010 году Кандрэва дэбютаваў у складзе «Ювэнтусу» ў матчы супраць «Ромы», дэбют выйшаў для паўабаронцы няўдалым[5].
30 жніўня 2010 году Кандрэва перайшоў у «Парму» на правах гадавой арэнды з правам выкупу[6]. 21 ліпеня 2011 году было абвешчана аб пераходзе Кандрэвы ў «Чэзэну» на правах арэнды з правам выкупу[7].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
14 лістапада 2009 году Кандрэва дэбютаваў у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Нідэрляндаў.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Ляцыё»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2013
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ Candreva è bianconero. juventus.com
- ^ E' fatta: Candreva è della Juve. SportMediaSet
- ^ Кандрева: недоволен своим дебютом, ведь «Ювентус» проиграл. championat.ru
- ^ È ufficiale: il Parma ha preso Candreva. Corriere dello Sport
- ^ Кандрева перебрался в «Чезену». soccer.ru
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Антоніё Кандрэва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Ляцыё»
- Профіль на сайце ESPN
Інтэрнацыянале — цяперашні склад
|
---|
1 Ханданавіч · 2 Вэрсалька · 5 Гальярдыні · 6 дэ Врэй · 8 Вэсына · 9 Ікардзі · 10 Мартынэс · 11 Бальдэ · 13 Ранок’я · 14 Наінгалян · 15 Марыю · 16 Палітана · 18 Асамоа · 20 Валера · 23 Міранда · 27 Падэльлі · 29 Далбэрт · 33 Д’Амброзіё · 37 Шкрыняр · 44 Пэрышыч · 46 Бэрні · 77 Брозавіч · 87 Кандрэва · 93 Дзі Джэнара · Трэнэр: Спалецьці |
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Рыме
- Італьянскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Італіі
- Футбалісты клюбу «Тэрнана» Тэрні
- Футбалісты клюбу «Ўдынэзэ» Ўдынэ
- Футбалісты клюбу «Ліворна»
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Парма»
- Футбалісты клюбу «Чэзэна»
- Футбалісты клюбу «Ляцыё» Рым
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян