Фатых Карагюмрук Стамбул
| Фатых Карагюмрук | |
![]() | |
| Поўная назва | Fatih Karagümrük Sportif Faaliyetler San. Tic. A.Ş. |
|---|---|
| Заснаваны | 1926 |
| Горад | Стамбул, Турэччына |
| Стадыён | Алімпійскі імя Ататурка Умяшчальнасьць: 75 145 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Супэрліга |
| · 2025—2026 | 18 месца (паніжэньне) |
karagumruk.com (тур.) | |
«Фатых Карагюмрук» (па-турэцку: Fatih Karagümrük S.K.) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбула. Месьціцца ў раёне Фатых, праз што мае і сваю назву. Заснаваны ў 1926 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны ўвесну 1926 году дзякуючы намаганьням Мухтара Бэя і аб’яднаньня моладзевых камандаў. У той жа час былі абраныя чырвона-чорныя колеры клюбу, якія сымбалізуюць полымя і дым. «Фатых Карагюмрук» далучыўся да сыстэмы турэцкіх ліг у 1933 годзе, але ў 1942 году клюб быў вымушаны прыпыніць сваё існаваньне. Справа ў тым, што з ініцыятывы тагачаснага міністра адукацыі Хасана Алі Юджэля каманда была пазбаўленая поля, якое перайшло ва ўладаньне спартовага клюбу «Вэфа».
14 ліпеня 1946 году «чырвона-чорныя» аднавілі сваю дзейнасьць пад назвай «Карагюмрук Генчлік». Клюб узяў удзел у першым прафэсійным чэмпіянаце Турэччыны, які ладзіўся ў 1959 годзе. У галоўнай турэцкай лізе каманда пратрымалася ўсяго гады. Толькі на сэзон 1983—1984 гадоў дружына вярнулася ў найвышэйшы дывізіён, але адразу адтуль вылецела. Наступнае вяртаньне «Фатых Карагюмрука» да эліты адбылося ў 2020 годзе[2]. Па вяртаньні каманда мела досыць неблагія вынікі, як то двойчы 8 месца ў сэзонах 2020—2021 і 2021—2022 гадоў і 7 месца ў сэзоне 2022—2023 гадоў.
