Эмануэле Джакерыні
| Эмануэле Джакерыні | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 траўня 1985[1][2] (41 год) | |
| Рост | 167 см | |
| Вага | 60 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца, нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2011 | Чэзэна | 97 (20) |
| 2004—2005 | → Фарлі[d] | 22 (1) |
| 2005—2007 | → Бэлярыя[d] | 37 (3) |
| 2007—2008 | → Павія[d] | 28 (9) |
| 2011—2013 | Ювэнтус | 40 (4) |
| 2013—2015 | Сандэрлэнд | 32 (4) |
| 2015—2016 | → Балёньня | 28 (7) |
| 2016—2018 | Напалі | 20 (1) |
| 2018 | → К’ева | 13 (3) |
| 2018—2021 | К’ева | 62 (10) |
| Зборныя | ||
| 2012—2016 | Італія | 29 (4) |
Эмануэле Джакерыні (па-італьянску: Emanuele Giaccherini; нар. 5 траўня 1985 году, Тальля, Італія) — былы італьянскі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Італіі. Шмат часу гуляў на пазыцыі ўінгера.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Чэзэна»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля гульні ў моладзевай камандзе «Чэзэны» некалькі гадоў гуляў у арэндзе у клюбах італьянскай Сэрыі C2 «Фарлі», «Бэлярыя-Іджэя-Марына» й «Павія». У Сэрыі А дэбютаваў 28 жніўня 2010 году ў гульні супраць «Ромы», якая скончылася зь лікам 0:0. Сэзон 2010—2011 гадоў стаў фэерычным для Эмануэле, ён здолеў забіць у сямі сустрэчах сэзону, у тым ліку мячы ў брамы «Міляну», «Інтэрнацыянале», «Сампдорыі».
«Ювэнтус»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 жніўня 2011 году прайшоў мэдабсьледаваньне й падпісаў 3-гадовы кантракт з турынскім клюбам «Ювэнтус». Сума трансфэру склала 3 млн эўра, якія будуць выплачвацца на працягу 3 гадоў[4][5].
«Сандэрлэнд»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]16 ліпеня 2013 году «Сандэрлэнд» пацьвердзіў падпісаньне з гульцом чатырохгадовага кантракту[6].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Джакерыні ня маючы вопыту ўдзелу ў матчах за зборную Італіі быў уключаны ў сьпіс 23 гульцоў на чэмпіянату Эўропы 2012 году, і адразу ў стартавым матчы выйшаў у першай сваёй гульні за зборную супраць каманды Гішпаніі 10 чэрвеня 2012 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2012, 2013
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2012
Італія:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Emanuele Giaccherini // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Emanuele Giaccherini // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ http://calcio-seriea.net/scheda_giocatore/2017/2430/
- ↑ Джаккерини — игрок «Ювентуса». juventus.ru
- ↑ Джаккерини стал игроком «Ювентуса». soccer.ru
- ↑ Transfer news: Emanuele Giaccherini leaves Juventus for Sunderland on four-year deal. Sky Sports