Перайсьці да зьместу

Ніцца (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніцца
Поўная назва Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur
Заснаваны 1904
Горад Ніцца, Францыя
Стадыён Альянц Рывіера
Умяшчальнасьць: 35 624
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2024—2025 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Ніцца» (па-француску: Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d'Azur) — францускі футбольны клюб з гораду Ніцца. Клюб быў заснаваны ў 1904 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Францыі й трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы «Ніцца» раней праводзіла на муніцыпальным ​​стадыёне «Стад дзю Рэй», які месьціцца ў межах гораду. У 2013 годзе клюб пераехаў на новы стадыён «Альянц Рывіера»[2].

«Ніцца» была заснавана пад назвай «гімнастычны клюб Ніццы» (франц. Gymnaste Club de Nice) і зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў першага дывізіёну францускага футболу. Сярод першых клюбаў першага чэмпіянату Францыі сэзону 1932—1933 гадоў на сёньняшні момант працягваюць выступаць у ім клюбы «Марсэль», «Манпэлье», «Рэн», «Сашо». Большасьць перамогаў у розных спаборніцтвах выпадала ў асноўным на 1950-я гады, калі клюб трэнэравалі такія спэцыялісты, як Нума Андуа, ангелец Ўільям Бэры, і Жан Лючыяна. Апошнім на сёньня трафэем для клюбу зьяўляецца Кубак Францыі, які «Ніцца» здабыла ў 1997 годзе пасьля перамогі над «Генгамам» па пэнальці ў фінале. Традыцыйнымі колерамі клюбу зьяўляюцца чырвоны й чорны.

Падчас пасьпяховых выступаў клюбу ў 1950-х гадох «Ніцца» была аднымі зь першых францускіх клюбаў, у якім пасьпяхова выступалі замежныя гульцы. Сярод вядомых гульцоў тых часоў былі аргентынцы Эктар дэ Бургаін і Панча Гансалес, люксэмбуржац Віктар Нюрэнбэрг, швэд Янэ Гэстакук і гішпанец Хаакін Вальле. Вальле, акрамя таго, зьяўляецца найлепшым бамбардзірам клюбу ўсіх часоў і найвялікшым гульцом клюбу[3].

Гімнастычны клюб «Ніцца» быў заснаваны ў жылым раёне Ле Бамэт 9 ліпеня 1904 году маркізам дэ Масэнжы д’Азакам, які служыў у якасьці прэзыдэнта спартовай фэдэрацыі рэгіёну Прыморскія Альпы. Клюб быў сканцэнтраваны галоўным чынам на гімнастыцы й лёгкай атлетыцы. 6 ліпеня 1908 году ў спробе застацца філіялам спартовай фэдэрацыі рэгіёну прыморскія Альпы й, таксама, далучыцца да аматарскай фэдэрацыі футболу Францыі, гімнастычны клюб «Ніцца» быў падзелены на дзьве сэкцыі. Новая сэкцыя спарадзіла стварэньне футбольнага клюбу, які пасьля двух сэзонаў аб’яднаўся з гімнастычным клюбам. 20 верасьня 1919 году «Ніцца» зьлілася зь мясцовым клюбам Gallia Football Athlétic Club, пасьля чаго былі прынятыя традыцыйныя клюбныя колеры на сёньня — чырвоны й чорны. У 1920 годзе клюб гуляў у адной з рэгіянальных лігаў Францускай фэдэрацыі футболу. Падчас гэтых гульняў акрэсьлілася суперніцтва з клюбамі «Канны» й «Марсэлем». Дэрбі паміж «Ніццай» і «Каннамі» атрымала назоў Дэрбі дэ-ля-Кот д’Азур. 22 сьнежня 1924 году клюб зьмяніў сваю назву на Olympique Gymnaste Club de Nice.

У ліпені 1930 году Нацыянальная рада Фэдэрацыі футболу Францыі прагаласавала ў падтрымку прафэсіяналізму ў францускім футболе. «Ніцца», разам з большасьцю клюбаў з поўдня, была адным зь першых клюбаў, якія прынялі новы статут, а пасьля стаў чальцом-заснавальнікамі новай лігі. У першым сэзоне лігі «Ніцца» скончыла сэзон на сёмым месцы ў сваёй групе. У наступным сэзоне «Ніцца» фінішавала 13-й і вылецела з розыгрышу. На наступны сэзон клюб вярнуўся ў элітны дывізіён. У 1939 годзе прафэсійны футбол у Францыі быў адменены з-за пачатку Другой сусьветнай вайны. Нягледзячы на ​​гэта, «Ніцца» працягвала гуляць у футбольных аматарскіх лігах падчас вайны.

Матч на «Альянц Рывіера»

«Ніцца» праводзіла свае хатнія матчы на муніцыпальным ​​стадыёне «Стад дзю Рэй». Аднак афіцыйнай назвай стадыёну ёсьць «Стад Лео-Лянгранж», названы ў францускага палітыка, які займаў пасаду памочніка дзяржаўнага сакратара па спорце. «Стад дзю Рэй» перанёс мноства рэканструкцыяў, апошняя зь якіх была скончана ў 1997 годзе, і мае магутнасьць у 17 415 чалавек. Стадыён карыстаўся папулярнасьцю ў заўзятараў за тое, што разьмешчана ў цэнтры гораду, але пакутуе ад сваёй старой інфраструктуры й малой магутнасьці, бо гарадзкая аглямэрацыя Ніццы налічвае больш за 1 млн жыхароў.

«Ніцца» пачала спрабаваць будаўніцтва новага стадыёну ў 2002 годзе. У сваёй першай спробе, клюб быў рэзка скрытыкаваны з боку мясцовых палітыкаў, якія паставілі пад сумнёў карыснасьць і фармат стадыёну. Будаўніцтва «Альянц Рывіера» пачалося ў 2011 годзе й было завершана ў 2013 годзе.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Тунісу Аб Алі Абдзі Edit this on Wikidata 1993
4 Сьцяг Бразыліі Аб Дантэ (капітан) 1983
5 Сьцяг Эгіпту Аб Магамэд Абдэльманэм Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Альжыру ПА Гішам Будаўі Edit this on Wikidata 1999
7 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Жэрэмі Бага Edit this on Wikidata 1997
8 Сьцяг Францыі ПА Марган Сансон 1994
9 Сьцяг Нігерыі Нап Тэрэм Мофі Edit this on Wikidata 1999
10 Сьцяг Марока Нап Сафіян Дыёп Edit this on Wikidata 2000
20 Сьцяг Францыі ПА Том Люшэ Edit this on Wikidata 2003
21 Сьцяг Швэцыі Нап Ісак Янсан Edit this on Wikidata 2002
22 Сьцяг Францыі ПА Тангі Ндамбэле Edit this on Wikidata 1996
23 Сьцяг Францыі ПА Габэн Бэрнард’ё Edit this on Wikidata 2006
24 Сьцяг Бэльгіі ПА Шарль Вангаўтэ Edit this on Wikidata 1998
25 Сьцяг Францыі Нап Маамэд-Алі Шо Edit this on Wikidata 2004
26 Сьцяг Францыі Аб Мэльвэн Бар Edit this on Wikidata 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
28 Сьцяг Сьера-Леонэ Аб Джума Ба Edit this on Wikidata (ар. Ман. Сіці) 2006
30 Сьцяг Польшчы Бр Барташ Жалязоўскі Edit this on Wikidata 2005
31 Сьцяг Францыі Бр Максім Дзюпэ Edit this on Wikidata 1993
33 Сьцяг Сэнэгалу Аб Антуан Мэндзі Edit this on Wikidata 2004
37 Сьцяг Ганы Аб Коджа Апонг Edit this on Wikidata 2004
39 Сьцяг Францыі ПА Джыбрыль Кулібалі Edit this on Wikidata 2008
47 Сьцяг Партугаліі Нап Т’ягу Гаўвэя Edit this on Wikidata (ар. Бэнфіка) 2001
49 Сьцяг Камэруну Нап Бэрнар Нген Edit this on Wikidata 2006
55 Сьцяг Бурундзі Аб Юсуф Ндаішымі Edit this on Wikidata 1998
64 Сьцяг Канады Аб Мойс Бамбіто Edit this on Wikidata 2000
80 Сьцяг Францыі Бр Еван Дыюф Edit this on Wikidata 1999
90 Сьцяг Гішпаніі Нап Кевін Карляс Edit this on Wikidata 2001
92 Сьцяг Францыі Аб Жанатан Клёс Edit this on Wikidata 1992
99 Сьцяг Ганы ПА Саліс Абдул Самэд Edit this on Wikidata 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]