Кулік-марадунка
Выгляд
Кулік-марадунка | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Разьдзел | Білятэральныя |
Падразьдзел | Другаснаротыя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Птушкі |
Падкляса | Новападнябенныя |
Атрад | Сеўцападобныя |
Падатрад | Scolopaci Stejneger, 1885 |
Сямейства | Бакасавыя |
Род | Марадункі |
Від | Марадунка |
Бінамінальная намэнклятура | |
Xenus cinereus (Güldenstädt, 1775) | |
Марадунка (Xenus cinereus) — птушка зь сямейства бакасавых, дробны кулік. Распаўсюджаная ва Ўсходняй Эўропе і Сыбіры, большай часткаю на тэрыторыі Расеі. Тыповая пералётная птушка, гняздуе ў тропіках уздоўж марскіх берагоў Афрыкі, Азіі і Аўстралазіі. Сярод іншых дробных кулікоў вылучаецца выгнутай угару дзюбай і вялікай рухавасьцю. У адрозьненьне ад мноства іншых відаў пры зьяўленьні чалавека не хаваецца, а наадварот прыцягвае да сябе ўвагу, седзячы на якой-небудзь узвышанай кропцы, напрыклад галінцы дрэва, пагружанай у ваду. Харчуецца дробнымі бесхрыбетнымі, у першую чаргу казуркамі й іхнімі лічынкамі, а таксама малюскамі і ракападобнымі. Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь са статусам уразьлівага віду (III катэгорыя).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Примечания
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |