Перайсьці да зьместу

Тураўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тураўскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус раён СССР[d], раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Тураў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Дата скасаваньня 17 красавіка 1962
Насельніцтва
  • 24 400 чал. (1926)
Плошча
  • 2095 км²
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ту́раўскі раён — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка (з 1938 году — гарадзкі пасёлак) Тураў.

Тураўскі раён утвораны ў Мазырскай акрузе ў адпаведнасьці з пастановай Цэнтральнага выканаўчага камітэту саветаў БССР 17 ліпеня 1924 году. 20 жніўня 1924 году падзелены на 7 сельсаветаў.

У 1925 годзе ў раёне налічвалася 25 070 чалавек. Зь іх: мужчын — 12 467, жанчын — 12 603. Па нацыянальнасьці насельніцтва разьмяркоўвалася: беларусаў — 22 197, габрэяў — 2808, палякаў — 32, расейцаў — 25, немцаў — 6, іншых — 2. Раён дзяліўся на 8 сельсаветаў, якія аб’ядноўвалі 67 населеных пунктаў. Зь іх паселішчаў — 31, хутароў — 36. Тэрыторыя раёну ахапляла 1341 кв. вёрст, агульнай плошчай 142 454,41 дзесяцін.

Па зьвестках 1926 году раён займаў плошчу 2095 км², насельніцтва — 24,4 тыс. чал. У ліпені 1930 году, калі была скасавана акруговая сыстэма, Тураўскі раён перайшоў у прамое падначаленьне БССР.

Насельніцтва на 1 студзеня 1933 году — 27,7 тыс. чалавек (Тураў — 4,5 тысячы)[1].

Сельсаветы: Азяранскі (11 населеных месцаў, 90 гаспадарак, 517 жахароў), Букчанскі (19, 167, 842), Верасьніцкі (6, 117, 842), Перароўскі (5, 194, 1031), Рычоўскі (10, 106, 561), Тонескі (10, 232, 1190), Тураўскі 1-ы (гандлёвая частка, местачковы) (1, 399, 2157), Тураўскі 2-гі (сельгас. частка) (11, 516, 2844).

У ліпені 1935 году раён увайшоў у склад ізноў утворанай Мазырскай акругі, якая была скасавана ў студзені 1938 году. З 20 лютага 1938 году, з увядзеньнем абласнога дзяленьня, улучаны ў склад Палескай, з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай абласьцях.

Па зьвестках на 1 студзеня 1947 году раён займаў плошчу 1,5 тыс. км². У яго склад уваходзілі гарадзкі пасёлак Тураў і 8 сельсаветаў: Азяранскі, Букчанскі, Верасьніцкі, Запясоцкі, Перароўскі, Радзілавіцкі, Рычоўскі, Тонескі.

17 красавіка 1962 году раён скасаваны, тэрыторыя перададзена ў склад Жыткавіцкага (г. п. Тураў, Тураўскі п/с, Азяранскі с/с, Верасьніцкі с/с, Перароўскі с/с і Рычоўскі с/с) і Лельчыцкага (Букчанскі с/с, Дзяржынскі с/с і Тонескі с/с) раёнаў.

У 1960 годзе перад скасаваньнем Тураўскага раёну ў ім налічвалася 39 школ, у якіх працавала 298 настаўнікаў, 44 бібліятэкі, кніжны фонд (70 тыс. кніг), 42 клюбы, 8 кінаўстановак, музэй.

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. С. 273