Перайсьці да зьместу

Замошша (Лельчыцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замошша
Першыя згадкі: 1777
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Асмаленіцкі
Вышыня: 145 м н. у. м.
Насельніцтва: 363 (2000)
Колькасьць двароў: 160
Тэлефонны код: +375 2356
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°58′32″ пн. ш. 28°24′26.3″ у. д. / 51.97556° пн. ш. 28.407306° у. д. / 51.97556; 28.407306Каардынаты: 51°58′32″ пн. ш. 28°24′26.3″ у. д. / 51.97556° пн. ш. 28.407306° у. д. / 51.97556; 28.407306
Замошша на мапе Беларусі
Замошша
Замошша
Замошша

Замо́шша[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 6 км на паўночны ўсход ад Асмаленіка, за 28 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 67 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Замошша ўваходзіць у склад Асмаленіцкага сельсавету.

Айконім Замошша пры сваім ўзьнікненьні характарызаваў месцазнаходжаньне паселішча — «за мохам», ці мохавым балотам, адносна суседняга буйнейшага сяла Астражанка, зь якога яно, магчыма, некалі вылучылася. Дарэчы, балота Мохавае («Моховое») упамінаецца тут у 1836 г.

«…Ішла Божая Маці і несла дзіця-немаўля, а тут хваля як шухнула — і панесла яго. Так і не выратавалася дзіця. Дык Божая Маці пракляла мора і сказала, каб яно балотам, парослым імхамі, стала. Так і зрабілася. Потым сталі людзі вёскі будаваць. Нашу паставілі якраз за тым балотам-імхом, дык і назва да яе адпаведная прыліпла — Замошша».[2]

Першая вядомая пісьмовая згадка паселішча датуецца 13 ліпеня 1767 г. у скарзе Пінскай калегіі езуітаў на капітульных адміністратараў Віленскага біскупства, якія наслалі сялян маёнтка Убарць на іх маёнтак Замошша, дзе тыя «захапілі валоў і людзей зьбілі».

30 ліпеня і 4 жніўня ўбарцкі губэрнатар Ян Петрусевіч «не па-хрысьціянску тыранічна зьбіў рудакопа з Замоскай рудні, асабліва млынара на імя Хацяна, які больш за тыдзень ад гэтага бязьлітаснага біцьця хварэў». 24 кастрычніка: «зь вёскі Лецесь (Leties) названай Замошша». 27 лістапада: грэбля на Замоскай рудні.

  • 25 лютага 1771: Замошша, в. Абрабавана аканомам маёнтка Убарць з дапамогай сялян.
  • кастрычнік 1775: «Замошша» («Zamosze»), вёска двара паезуіцкага маёнтка Сьнядзін. Уладальнік віленскі кашталян князь Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька». 15 земскіх дымоў.
  • 30 студзеня 1777: «Замошша» («Zamosze»), в. Астражанскай парафіі Тураўскай дыяцэзіі Петрыкаўскага дэканата. Верагодна, у карыстаньні віленскага кашталяна Міхала Радзівіла. 16 хатаў. Ктытары «кануна замоскага — Іван Багданавіч, Стэфан Карпавіч».
  • 13 лютага 1787: Замошша, вёска, 12 хат.
  • 1800: Замошша («Замошье»), вёска
  • 11 красавіка 1802: Замошша, вёска паезуіцкага маёнтка Сьнядзін графа Вікенція Патоцкага. Інвэнтарны вопіс маёнтка зьмяшчае апісаньне вёскі зь пералікам маёмасьці сялян і ўсіх адбытых імі павіннасьцяў.
  • 22 ліпеня 1807: Замошша («Замоше»), вясковы фальварак Асавец. Улад. падсудак Казімер Рудзіеўскі.
  • 1816 — 19 дв.
  • 1821: Замошша («Замоше», «Zamosze»), вёска на праезнай дарозе.
  • 1840: «Замошье».
  • 1 студзеня 1849: Замошша («Замошье»), вёска
  • 1850: «Замошье», вёска, 21 двор
  • 1854: Замоша («Замоша»), вёска паезуіцкага маёнтка Майсеевічы.
  • 1859: Замошша («Zamosze»).
  • 1864: Замошша, вёска паезуіцкага маёнтка Астражанка. Дастаецца ў спадчыну Івану Рудзіеўскаму.
  • 1866: 21 двор. Паказана на тапаграфічнай мапе Мазырскага павету.
  • 1867: «Замосьце» («Замостье»), вёска за 9 вёрст ад Астражанскай царквы і 70 вёрст ад Петрыкаўскага касьцёла. 123 праваслаўных.
  • 1 студзеня 1870: Замошша («Замошье»), вёска «Замошынскага» сельскага таварыства маёнтка Астражанка пам. Рудзіеўскіх Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні 12 вёрст ад вал. праўленьня. Паводле рэвізіі, 52 душы сялян-уласьнікаў. Прыход Астражанскай царквы.
  • 1873: Замошша, в. паезуіцкага маён. Астражанка. Спадчыньнікі Івана і Ёсіфа Казімеравых Рудзіеўскіх пераўступаюць в. графу Ёсіфу Тышкевічу. Карчма.
  • 29 студзеня 1876: Манчыцкае сел. т-ва маён. Астражанка графа Тышкевіча. Кіраўнік маён. Вайніловіч.
  • 1879: Замошша («Замошье»), в. прыхода Астражанскай царквы.
  • 1889: «Замошье», вёска Буйнавіцкай воласьці 16 вёрст ад сяла Буйнавічы і 75 вёрст ад Мазыра.
  • 1897: Замошша, вёска Замошскага т-ва Буйнавіцкай воласьці Капліца. 38 дв., 215 жых. (97 муж. і 118 жан.).
  • 1909: Замошша, вёска Буйнавіцкай воласьці 20 вёрст ад ц. вол., 20 вёрст ад паштовай установы Лельчыцы. 64 дв., 384 жых.
  • 1913: Аднаклясная народная вучэльня Настаўнік Іван Селязнёў.
  • 1915: «Замошье», в. 20-30 дв.
  • 1917: Замошша («Замошье»), вёска Буйнавіцкай воласьці за 19 вёрст ад цэнтральнай воласьці 79 дв., 474 жых. (230 муж. і 244 жан.): 474 бел.
  • 1923 — 530 жых.
  • 17 ліпеня 1924: Замошша, в., цэнтральны сельсавет Лельчыцкага раёну Мазырскай акругі. 94 гас., 530 жых.
  • 1925: «Замошша», цэнтральны сельсавет 94 гас., 530 жых. «Замосцкая» школа на беларускай мове: 60 вучняў (49 хлопчыкаў і 11 дзяўчынак): 53 бел., 4 яўр., 3 пал. Замошша, вёска ў складзе Астражанскага спажыўнага таварыства Мазырскага Райсаюза і Рабкаапа.
  • 1933: Калгас «Перамога».
  • 1935: Замошша, в. Лельчыцкага раёну.
  • 1940: Замошша («Замошье»), в. 142 дв., 614 жых.
  • У ліпені 1943 нямецкія войскі спалілі 319 дв. і загубілі 27 жых.
  • 22 студзеня 1944: «Замошье от противника было очищено». За два дні баёў акупанты страцілі каля 200 чалавек забітымі і параненымі, разьбіта 15 бліндажоў і дзотаў, 7 кулямётаў, 3 мінамёты. 52-гі гвкп страціў 41 чалавека забітымі і 78 — параненымі.
  • 8 студзеня 1954: цэнтар Замоскага сельсавету.
  • 1977: Пачатак асушэньня навакольных балот.
  • 1971 — 223 дв., 834 жых.
  • 5 студзеня 1980: «Замошье», в., ц. с/с. 192 жых. Школа.
  • 1986: Замошша, в., ц. Замоскага с/с Лельчыцкага р-на, у саўгасе «Ударны».
  • 1998 — 162 дв., 355 жых.
  • 1 студзеня 1999: Замошша («Замошье»), вёска Ўдарненскага сельсавету Лельчыцкага раёну. 162 гас., 370 жых., з іх 120 працуюць, 52 дзіцяці да 15 гадоў, 158 пэнсіянэраў. Базавая школа. Паводле перапісу насельніцтва, 354 жых. (170 муж. і 184 жан.).
  • 2000 — 160 дв., 363 жых.

Лясьніцтва. Школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.

Радзіма Героя Сацыялістычнай Працы П. І. Канопліча.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гомельшчына: Назвы населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў / Склад, запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. – Мн., 2001. С. 226–229.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.
  • Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]