Перайсьці да зьместу

Плотніца (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта артыкул пра раку. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Плотніца.
Рака
Плотніца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Хочына
Вусьце Убарць
Краіны басэйну Беларусь, Украіна
Вобласьці Алеўскі раён і Лельчыцкі раён
Даўжыня 22 км
Плошча басэйну 144 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Пло́тніца — рака ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны і Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, правы прыток ракі Убарці (басэйн Дняпра). Даўжыня 22 км. Плошча вадазбору 144 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Пачынаецца за 8 км на паўночны ўсход ад вёскі Хочына Алеўскага раёну, вусьце за 2,5 км на ўсход ад вёскі Тартак Лельчыцкага раёну. Цячэ ў межах раўніны Мазырскае Палесьсе лясістай мясцовасьцю (даўжыня ў межах Беларусі 16 км)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 292
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 29