Сьвінавод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Сьвінавод
Выток каля в. Данілевічы
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 46 км
Сярэднегадавы сьцёк 2 м³/с
Плошча басэйну 511 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Сьвінаво́д — рака ў Лельчыцкім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 511 км². Выдатак вады ў вусьці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Асноўны прыток — рака Мутнянка (леваруч).

Пачынаецца за 4 км на поўнач ад вёскі Данілевічы Лельчыцкага раёну, вусьце за 1 км на поўнач ад вёскі Перароўскі Млынок Жыткавіцкага раёну. У нізкай плыні большую частку сьцёку перахоплівае Крушынная канава. Рака цячэ ўсходняй часткай нізіны Прыпяцкае Палесьсе, лясістай забалочанай мясцовасьцю.

Даліна ў вярхоўі месцамі трапэцападобная, вузкая, у сярэдняй і нізкай плыні невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона ў высокай плыні перарывістая, чаргуецца па берагах, у сярэдняй плыні шырыня 0,3—0,8 км, у нізкай — зьліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча зьвілістае, шырыня 1—6 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 324

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 324