Дубніцкае
Выгляд
Дубніцкае | |
трансьліт. Dubnickaje | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Дуброўскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 141 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247841 |
СААТА: | 3228824031 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°48′57″ пн. ш. 28°13′22″ у. д. / 51.81583° пн. ш. 28.22278° у. д.Каардынаты: 51°48′57″ пн. ш. 28°13′22″ у. д. / 51.81583° пн. ш. 28.22278° у. д. |
± Дубніцкае |
Дубні́цкае[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўдзень ад шашы Р128, за 2 км на поўнач ад Дубровы, за 9 км на ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 84 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Дубніцкае ўваходзіць у склад Дуброўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядома з пачатку XX стагодзьдзя. У 1909 годзе — хутар у Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету.
У траўні 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 7 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1909 год — 24 двары, 143 жыхары; 1940 год — 78 двароў, 468 жыхароў; 1998 год — 87 двароў, 234 жыхары; 1999 год — 228 жыхароў; 2000 год — 87 двароў, 229 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 141 жыхар
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатковая школа, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Новая ніва».
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Помнік археалёгіі. Курганны могільнік. За 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Дубіна, 8 курганоў вышынёй 0,5—0,7 м, дыямэтрам 0,6—0,8 м.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 216
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.