Перайсьці да зьместу

Лахва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лахва (вёска)»)
Лахва
лац. Łachva
Юдэйскія могілкі
Юдэйскія могілкі
Герб Лахвы
Першыя згадкі: 1493
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Сельсавет: Лахвенскі
Вышыня: 108 м н. у. м.
Насельніцтва: 1286 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовы індэкс: 225640
СААТА: 1247830011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°13′6″ пн. ш. 27°5′45″ у. д. / 52.21833° пн. ш. 27.09583° у. д. / 52.21833; 27.09583Каардынаты: 52°13′6″ пн. ш. 27°5′45″ у. д. / 52.21833° пн. ш. 27.09583° у. д. / 52.21833; 27.09583
Лахва на мапе Беларусі ±
Лахва
Лахва
Лахва
Лахва
Лахва
Лахва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ла́хва[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Сьмердзі. Цэнтар сельсавету Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1286 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Лунінцу, 2 км ад чыгуначнай станцыі Лахва (лінія ЛунінецКаленкавічы); на шашы ЛунінецМікашэвічы.

Лахва — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, на мяжы зь Піншчынай. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст.

Назву вёскі (як і адпаведны гідронім) зьвязваюць з гоцкім (шырэй — германскім) этымонам[2].

Назва паселішча на іншых мовах: польск. Łachwa, ід. לאכווע

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра вёску Лахва датуецца 1493 годам. У XVI ст. яна ўвайшла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў, пазьней Кішкаў, Радзівілаў.

Герб Радзівілаў з інвэнтару Лахвы, 1672 г.

3 XVII ст. Лахва мела статус мястэчка, непадалёку існаваў сядзібны комплекс. У XVIII ст. тут збудавалі палац, у 1746 годзе — мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лахва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Маёнтак перайшоў да Вітгенштэйнаў. У пачатку XIX ст. тут працавалі фабрыкі вырабу плеценай мэблі. На 1886 год — 112 двароў, школа, 2 царквы, капліца, 2 сынагогі, 2 крамы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лахву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лахва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лахва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Лахва ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Лунінецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну 3 верасьня 1942 году ў Лахве адбылося адно зь першых[4] паўстаньняў у жыдоўскім гета. На 1972 год у вёсцы было 675 двароў, на 1996 год — 652, на 1998 год — 724, на 2009 год — 683. У 2000-я гады Лахва атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 0,8 тыс. чал.[5]; 1886 год — 892 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1972 год — 2374 чал.; 1996 год — 1850 чал.[6]; 1998 год — 1620 чал.[7]; 1999 год — 1589 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1286 чал.

У Лахве працуюць cярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, Берасьцейскі абласны дзіцячы цэнтар мэдычнай рэабілітацыі «Лахва», дом культуры, бібліятэка, пошта.

Паводле перапісу 1874 году, у Лахве існавала Давыд-Гарадоцкая вуліца[8]. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Новая, Рынкавая і Школьная вуліцы, а таксама Рынак[9].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 2 км ад Лахвы знаходзіцца селішча жалезнага веку.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Капліца
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1746)
  • Сынагога
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 199.
  2. ^ Басик С. Н. Субстратные топонимы в структуре топонимического комплекса Белорусского Полесья // Вестник БГУ. Сер. 2. № 2, 2008. С. 76.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Michaeli, Lichstein, Morawczik, and Sklar (eds.). First Ghetto to Revolt: Lachwa. — Tel Aviv: Entsyklopedyah shel Galuyot, 1957.
  5. ^ Jelski A. Łachwa // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 566—567.
  6. ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 341.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 164.
  8. ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi
  9. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 35.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]