Сьмердзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Сьмердзь
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Міжлесьсе
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 37 км
Сярэднегадавы сьцёк 2 м³/с
Плошча басэйну 502 км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰

Сьмердзь, Сьмерць — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Лунінецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 37 км. Плошча вадазбору 502 км². Выдатак вады ў вусьці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Лахва.

Пачынаецца на сутоках двух каналаў за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Міжлесься, вусьце за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Лахаўкі. Даліна невыразная, зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Абалона шырынёй 200—300 м. Рэчышча ў вытокавай частцы каналізаванае, на астатнім працягу зьвілістае; шырыня яго 5—10 м, у ніжняй плыні да 15 м[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 341—342.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1