Герб Лахвы
Выгляд
| Герб Лахвы | |
![]() | |
| Апісаньне | |
|---|---|
| Зацьверджаны | 2 сьнежня 2008 |
Герб Лахвы — герб вёскі Лахва Лунінецкага раёну. Герб зацьверджаны ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 сьнежня 2008 г. № 659.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Герб Лахвы ўяўляе сабой вараскі шчыт, які мае вілападобны падзел, у верхнім блакітным полі якога намалявана срэбраная лілеяпадобная кветка, у правым чырвоным — распушчанае срэбранае крыло птушкі, злучанае каля асновы з чырвоным ласіным рогам, разьмешчаным у левым срэбраным полі.
