Перайсьці да зьместу

Мікашэвіцкі гарадзкі савет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мікашэ́віцкі гарадзкі́ савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — места Мікашэвічы.

12 кастрычніка 1940 году створаны Мікашэвіцкі сельсавет у складзе Ленінскага раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лунінецкага раёну.

27 чэрвеня 1961 году сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет. 25 жніўня 2005 году пасялковы савет рэарганізаваны ў гарадзкі.

10 сакавіка 2017 году вёскі Ваган, Вільча, Града, Запросьсе, Моршчынавічы, Пясчанікі, Сітніца перададзеныя зь Мікашэвіцкага гарадзкога савету ў склад Сінкевіцкага сельсавету[1].