Перайсьці да зьместу

Сінкевіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сінке́віцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сінкевічы.

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Ленінскага раёну Пінскай вобласьці. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лунінецкага раёну.

10 сакавіка 2017 году вёскі Ваган, Вільча, Града, Запросьсе, Моршчынавічы, Пясчанікі, Сітніца перададзеныя з падпарадкаваньня Мікашэвіцкага гарадзкога савету ў склад Сінкевіцкага сельсавету[1].